ЖЫВЫ ЖЫВОЕ ДУМАЕ. ЖЫЎ ВЕК НЕ ЯК ЧАЛАВЕК. Пра беднае, бязладна пражытае жыццё. 3 3 ЗЯЦЕМ СВАРЫСЯ, ДА ЗА ПАРОГ БЯРЫСЯ, А 3 СЫНАМ СВАРЫСЯ, ДА НА ПОКУЦЬ БЯРЫСЯ. Сварка з кроўным родзічам забываецца, яна не так небяспечна як з дальнім. Гл. с. 41. 3 ЛІХОГА ТОРГУ ХАЦЯ Б 3 НОСАМ ДАМОЎ. 3 вялікага натоўпу людзей, зборышча ўцякай хутчэй пакуль цэлы. 3 МІРУ ПА НІТЦЫ - ГОЛАМУ РУБАШКА *. Ад усіх патроху — і атрымаеш нешта значнае. 3 ПАНАМ — НЕ СА СЦЯПАНАМ. 3 паважаным чалавекам не так, як з простым. 3 СВАЁЙ ХАТЫ СОРУ НЕ ВЫНАСІ. Пра сваркі з роднымі нікому не апавядай. 3 ЧУЖОГА ВОЗА 1 Ў ГРАЗІ ЗЛЯЗАЮЦЬ. Калі патрабуюць вярнуць доўг у непадыходзячы момант. Гл. с. 41. 3 ЯГО ЯК 3 ТАГО КАЗЛА - НІ ВОЎНЫ, HI МАЛАКА. Ніякай карысці з каго-, чаго-н. 3 ЯКОЮ ЛЫСІНАЮ ЦЯЛЯ РАДЗІЛОСЯ, 3 ТАКОЮ ПАМРЭ. Мала што зменьваецца ў характары чалавека, яго звычках і г. д. ЗА БІТАГА ДАЮЦЬ ДЗЕСЯЦЬ НЯБІТЫХ, ДА I IX НЕ БЯРУЦЬ. Адзін вучаны варты некалькіх нявучаных. Гл. с. 41. ЗА ДОБРЫМ ТАВАРАМ ЗАВУЦЬ ПАНАМ. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ НАГАМ НЕПАКОЙ. Калі прыходзіцца рабіць паўторна што-н. Гл. c. 41. ЗА МАЁ ЖЫТА ДА МЯНЕ ПАБІТА *. Калі за дабро плацяць злом. Гл. c. 175, 202. ЗА МОРАМ ЦЯЛУШКА ПАЛУШКА, ДА РУБЕЛЬ (ДА ДАРАГІ) ПЕРАВОЗ. I танны тавар робіцца дарагім, калі перавоз дарагі. ЗА МЯКІНАЙ ГОНІЦЦА, А ЗЕРНО ПАКІДАЕ. Пра неразважлівага гаспадара. ЗАВОЧНАГА КУПЦА ПУГАМІ СЯКУЦЬ. Жорстка памыляецца той, хто набывае што-н. без агляду, завочна
13 👁