ЕМУ КАЖЕ ПРА ІВАНА, А ЁН ТАЛКУЕЦЬ ПРА БАЛВАНА. Пра бесталковага, някемлівага чалавека. ЕТО РОБІЦЦА НЕ ДЛЯ ЧАГО ДРУГОГА, ЯК ДЛЯ ВОКА ЛЮДСКОГА. Калі нешта робіцца для выгляду. ЕТО ТЫ МНЕ ЗРАБІЎ НІ Ў ЧЭСТЬ, НІ Ў ЛАСКУ. Пра непатрэбную паслугу. ЕШЧО НЕ ДАЎ, А ЎЖО ПРАВАНЯЎ. Загадзя няма чаго выхваляцца. Сапсаваць раней часу. ЕШЧО ТОЙ НЕ РАДЗІЎСЯ, ШТО ЎСІМ УГАДЗІЎ. Ё ЁН ЗНОЙДЗЕ ПРЫЧЫНКУ, ХОЦЬ ЗА ЛУЧЫНКУ. Пра прыдзірлівага чалавека. Ж ЖАРТЫ, ЖАРТЫ ДА Ў КІШ ЭНЮ. Пра хваравітае жаданне злодзея, які крадзе чужую рэч. Гл. с. ИЗ. ЖБАН ДА ПАРЫ ВАДУ НОСІЦЬ, А ЎШКА ПАРВЕЦЦА, ЖБАН РАЗАБ'ЕЦЦА. Усяму прыходзіць канец. ЖОНКА НЕ ШУТКА, А БЕЗ ЯЕ ЖУТКА. Жонка патрабуе ўвагі, але і без яе цяжка. ЖОНКУ ЛЮБІ, ЯК ДУШУ, А КАЛАЦІ, ЯК ГРУШУ. Любі жоку, але будзь з ёю строгі. ЖУПАН НЕ ПАН, А СЕРМЯГА НЕ ЗНЯВАГА. Адзежа не галоўная прыкмета годнасці чалавека. ЖЫВЁМ, ЯК БРАЦЕ, РАХУЙМОСЯ, ЯК ЖЫДЗЕ. Жывуць дружна, але за паслугі расплачваюцца. ЖЫВІ ПА ПРАЎДЗЕ, НЯ БОЖА, ТО I БОГ ПАМОЖА. Дзейнічай справядліва. ЖЫВУ ЯК ГАРОХ ПРЫ ДАРОЗЕ: ХТО ІДЗЕ, ТОЙ I ЎШЧЫПНЕ. Жыць увесь час у трывозе, з неспакоем; не мець абароны. ЖЫВУЧЫ НА СВЕЦЕ, СМАШНА НЕ ПЕРАЕСЦІ, СЛАДКА НЕ ПЕРАПІЦІ I ХОРАША НЕ ПАРАХАДЗЩЬ *. Гавораць, каб пазбегнуць раскошы, якая можа прывесці да краху. ЖЫВЫ АБ ЖЫВЫМ I ДУМАЕ. Чалавек звяртае ўвагу на жыццёвыя клопаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разабецца
13 👁