НЕ ПЛЮЙ У ВАДУ, БО ПРЫДЗЕЦЦА НАПІЦЦА. Не рабі блага каму-н., бо пазбавішся яго падмогі. Гл. с. 73. НЕ РАДЗІСЯ КРАСНЫ, А РАДЗІСЯ ШЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Гл. с. 67. НЕ РАДУЙСЯ АБЕДУ, А ДОБРАМУ ПРЫВЕТУ. Калі прымаюць цёпла, сардэчна, гэта лепш за частаванне. НЕ РАДУЙСЯ ЧУЖОЙ БЯДЗЕ, СВАЯ НАБРЫДЗЕ (БО СВАЯ НЕДЗЕ). Гл. с. 74 НЕ СВЯТЫЯ ЛЮДЗІ ГАРШКІ ЛЕПЯЦЬ, А ТАКІЯ ЛЮДЗІ, ЯК I МЫ. I звычайны чалавек можа справіцца з цяжкай працай. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, БО БУДЗЕ I ТАБЕ. Не радуйся чужой бядзе, бо і твая будзе. Гл. с. 179. НЕ СТРЬІЖАНА, А ГОЛЕНА. Пра спрэчку мужа і жонкі. Тут пра ўпартасць жонкі. НЕ СУНЬ НОСА Ў ЧУЖОЕ ПРОСА. Не ўмешвайся ў чужыя справы. НЕ ТАК ШКОДА, ЯК НЕВЫГОДА. Не столькі страты, урону, колькі нязручнасці. НЕ ТВАЕГО НОСА ПАЛОСА. Не твайго розуму справа. НЕ Ў ТЫМ СІЛА, ШТО КАБЫЛА СІВА, А ШТО ВОЗА НЕ ВЯЗЕ. Выгляд не вызначае сілу. Гл. с. 73. НЕ ЎВАЖАЙ НА НЕЎРАЖАЙ, А ЖЫТА СЕЙ. Выконвай працу незалежна ад вынікаў. Гл. с. 178. НЕ ЎРАДЗІЎ МАК, ПРАЖЫВЁМ I ТАК. Задаволімся тым, што ёсць. Гл. с. 179. НЕ ЎСЁ ТО ЗОЛАТА, ШТО БЛІШЧЫЦЬ. Не ўсё прывабнае мае вялікую каштоўнасць. Гл. с. 74. НЕ ХВАЛІСЯ НА ВАЙНУ ІДУЧЫ, А 3 ВАЙНЫ. Не хваліся заўчасна. Гл. с. 257. НЕ ЦЯНІ ЧАЛАВЕЧАСКАЙ ГАЛАВЫ 3 ГРАЗІ, А ЛЕПЕЙ КОНСКУЮ, БО ЧАЛАВЕК АТПЛАЦЩЬ ЗЛОМ, А ЛОШАДЗЬ 3 ГРАЗІ ВЫВЕЗЕ. Гл. с. 69. НЕ ЧЕПАЙ ЛІХА, КОЛІ ЯНО СПІЦЬ ЦІХА. Не чапай тое, ад чаго могуць быць непрыемнасці. Гл. с. 65, 258. НЕ ЧЕПАЙ ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕМА ТОЙ ХАТКІ, ШТОБ НЕ БЫЛО ЗВАДКІ. У кожнай сям'і здараюцца сваркі. НЕМІЛАГА ГОСЦЯ НЕМІЛЫЕ ПІРАГІ. Нялюбага чалавека ўсё нялюба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі, тэта
15 👁