НА ЧЫМ ВОЗУ ЕДУ, ТАМУ І ПЕСЕНЬКУ ПАЮ *. З чыёй ласкі жыве, таму дагаджае. Мусіш дагаджаць таму, ад каго залежыш.
НАД СІРАТОЮ БОГ З КАЛІТОЮ. Кажуць, калі беднаму пашанцуе. Гл. с. 64, 177, 204.
НАЕЎСЯ ПУП КРУП, ДА ХОЧЕ БЫЧЫНЫ. Калі натурыстаму чалавеку пашэнціла ў чым-н., а ён незадаволены, яшчэ лепшага хоча.
НАСІЛЬНА МІЛ НЕ БУДЗЕШ. Сілай не выклікаеш да сябе спагады, спачування. Гл. с. 113,167, 178.
НАША ГОРНІЦА З ВЕТРАМ НЕ СПОРЫЦЦА. Пра прыгожы моцны будынак, таксама дзяўчыну.
НАШЛАСЯ, НАЕЛАСЯ ЎСЯКАГА ТРУНКУ; ОЙ, ГВАЛТ! ЗАМУЖ ХОЧУ, ДАВАЙЦЕ РАТУНКУ.
НЕ АДРАЗУ КІЕЎ БУДОВАН. Хутка нічога не робіцца.
НЕ БУДЗЬ НІ ГОРАК, НІ САЛОДАК, БО ГОРКАГА ПРАПЛЮЮЦЬ, А САЛОДКАГА ПРАЛІЖУЦЬ. Трэба пазбягаць крайнасцяў: не быць ні нахабным, ні зычлівым, ні дабраком.
НЕ БЯРЫ ЧУЖОГА І НЕ БОЙСЯ НІКОГА.
НЕ ВАРТА ШКУРКА ЗА ВЫЧІНКУ. Справа не варта патрачанай на яе сілы, сродкаў.
НЕ ВЕР ГУБЕ — ПАЛАЖЫ НА ЗУБ. Толькі пакаштаваўшы, можна ацаніць ежу.
НЕ ВЕР КАНЮ Ў ДАРОЗЕ, А ЯНІНКЕ ДОМА. Пры адсутнасці даверу жонцы.
НЕ ВЕР НІКОМУ — НЕ СДРАДЗІЦЬ НІХТО.
НЕ ВЯЛІКІ ПАН — ЗРОБІШ І САМ. Што можаш зрабіць сам, не прымушай другога.
НЕ ГАНІ БОГА Ў ЛЕС, КАЛІ Ў ХАТУ ЎЛЕЗ. Кажуць, калі чалавеку добра жывецца, а ён жадае яшчэ лепшага.
НЕ ДАВАЙ ШАЛЁНАМУ НАЖА, БО ЗАРЭЖЕЦЦА. Не дапускай небяспечнай сітуацыі.
НЕ ДАЛЁКА ЯБЛАКА АД ЯБЛАНІ КОЦІЦЦА. У дзяцей паўтараюцца недахопы бацькоў.
НЕ ДАРАГА ЛУСТА, ДА І ТОЙ НЕ КУПІЦЬ, КАЛІ КІШЭНЯ ПУСТА.
НЕ ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРОША. Няма чаго здзіўляцца натуральным рэчам. Гл. с. 72.
86 👁