ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, ШАЛЁНАМУ ПОЛЕ, А СПАСЁНАМУ РАЙ. Пра свавольніка, неслуха. Кожны вольны ў выбары сваіх учынкаў. Гл. с. 26. ВОРАН ВОРАНУ ОКА НЕ КЛЮЕ. Людзі, звязаныя карыслівымі інтарэсамі, не зробяць кепска адзін аднаму. ВОТ ТАБЕ, БАБА, МУКА - НЕ ІДЗІ ЗАМУЖ ЗА ВНУКА. Г. зн. за значна маладзейшага за сябе чалавека. ВОЎКА КОЛЬКІ (ЯК) НІ КАРМІ, А ЁН УСЁ Ў ЛЕС ГЛЯДЗІЦЬ. Чалавека з норавам цяжка перавыхаваць. ВСЯК ВЕРАМЕЙ ПРА СЯБЕ РАЗУМЕЙ. Дзейнічай па свайму разумению, думай сам. ВЫЙГРАЎ, ЯК ЗАБЛОЦКІ НА МЫЛЕ. Панесці страты, прайграць. ВЫШЕ ЛБА ВОЧЫ НЕ ХОДЗЯЦЬ *. Цяжка зрабіць што звыш сваіх магчымасцяў, сілы. ВЯЛІКАЯ ЛОЖКА РОТ ДЗЯРЭ *. Калі робіцца што-н. непасільнае, звыш сілы. ВЯЛІКІЙ КУСОК ДЗЯРЕ РОЦІК *. Калі робіцца што-н. не па сілах. Г ГАВАРЫ, ХОЦЬ БРАШЫ, А СОРУ 3 ХАТЫ НЕ ВЫНАСІ. Не гавары, што няславіць блізкіх. ГАДАВАЎ МЯДЗВЕДЗЬ ДЗЕЦІ, ДА НЕ ПРЫ КІМ СІДЗЕЦІ. Стары застаўся адзін, хоць выгадаваў нямала дзяцей, якія, пасталеўшы, пакінулі яго. ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Пра таго, хто марыць аб запаветным жаданні. Гл. с. 28, 129, 163. ГАЛОДНАЙ САБАЦЫ ДОБРЕ I МУХА. Калі няма лепшага, то і гэта добра; пераважна маецца на ўвазе які-н. нязначны набытак. ТАРА 3 ТАРОЙ НЕ СЫЙДЗЕЦЦА, А ЧАЛАВЕК 3 ЧАЛАВЕКАМ СЫЙДЗЕЦЦА. Кажуць пры неспадзяванай сустрэчы з кім-н. з былых знаёмых. Гл. с. 28. ГАРАЧЫМ ШЫЛАМ МОРА НЕ НАГРЭЕШ. Малымі сродкамі не даб'ешся вялікіх вынік'аў. ГАРШОК КАТЛУ НЕ ТАВАРЫШ. Пра людзей рознага дастатку, поглядаў і г. д. Гл. с
Дадатковыя словы
вынікаў, дабешся, тэта
10 👁