БЕЗ ХАТЫ, БЕЗ ЖАНЫ I БЕЗ РАДУ КІДАЙСЯ ХОЦЬ У ВАДУ. БЕРАЖОНАГА I БОГ БЕРАЖЕЦЬ. Асцярожны, які беражэ сябе, пазбегне непрыемнасцяў. БОГ КАРАЕ I БОГ МІЛУЕ. БОГ НЕ ЦЯЛЯ, ПОЗНАЕ КРУЦЕЛЯ. Махляра рана ці позна выкрыюць. БОГА МАЛІ, А ЧОРТА НЕ ГНЯВІ. I адных паважай, і другіх не настройвай супраць. БОГА НЕ ТРЭБА ЎЧЫЦБ, ЯК ХЛЕБ РАДЗЩЬ. БРАТ ТЫ МОЙ, А ЕЖ ХЛЕБ СВОЙ. Жыць з працы сваіх рук, не глядзець з рук каго-н. БУДЗЕМ ЖЫВЫ, БУДЗЕМ СЫТЫ. БУДЗЬ 3 ВОЎКАМ - ВЫЙ ПА-ВОЎЧЫ. Прымай звычаі таго калектыву, у які трапіў. БУСЕНЬКІ, БУСЕНЬКІ, ДА АБОЕ ГАЛЮСЕНЬКІ. Залішняе мілаванне часта шкодзіць у жыцці іншым справам. БЫВАЕЦЬ ЧАСАМ 3 КВАСАМ, А ПАРОЮ 3 BAДОЮ. Бывае ўсяляк, як калі прыйдзецца. БЫВАЛА I БАРОНА ЛАПЦІ АБУВАЛА, А ЦЕПЕР СВЕТ ДРУГІЙ — АБУЛА САПАГІ. Мода мяняецца. БЫЎ КОНЬ, ДА З'ЕЗДЗІЎСЯ. Пра таго, хто састарыўся, страціў, чаго нельга вярнуць. БЯ ГУ ЧАГА ВОЎКА НОП КОРМЯЦЬ. Каб пракарміцца, трэба дзейнічаць. БЯДА Ж МАЯ НЕЗАБЫТАЯ - ПАШЛА ЖОНКА УПРОЧ НЕ БІТАЯ. БЯЖЫЦЬ ГОНЬЯ, ПАБЯГУ I Я. Кажуць, калі робяць як усе, не раздумваючы. В ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СВІНЬНІ РОГ, А МУЖЫКУ ПАНСТВА. Ліхому чалавеку небяспечна даваць уладу. Гл. с. 25, 149. ВЕК ЖЫВІ, ВЕК УЧЫСЬ. Парада пастаянна вучыцца; кажуць, калі пазнаюць што-н. новае. Гл. с. 25. ВОДКУ Ш, ДА ЎМА НЕ ПРАШВАЙ. Пра ўмеранасць пры ўжыванні спіртнога
Дадатковыя словы
зездзіўся
9 👁