А АБМАНАЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, А НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ *. Панясеш пакаранне за падман. АД НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ. Адказваюць так на чые-н. пагрозы. АДДАЎ ЖОНКУ, А САМ - У САЛОМКУ. Нельга аддаваць патрэбнае сабе. АДЗІН I Ў КАШЫ НЕ СПОРЕН. У адзіноце справа не ладзіцца. АДЗІН БОГ БЕЗ ГРАХА, А ЎСЯКІЙ ГРЭШАН. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна зрабіць зараз. АДНА БАРОНА 3 КУСТА, А 10 НА КУСТ. Заўсёды знойдуцца ахвотнікі на вызваленае па службе месца. Гл. с. 16. АДНА РАДА ДОБРЕ, А ДЗВЕ ЛЕПЕЙ. Лепш параіцца, чым вырашаць справу аднаму. АЖАНЩЦА - НЕ УПІЦЦА: НА ТРЫ ДНІ ГАЙДА, А НА ВЕК БЯДА. Жаніцьба — справа сур'ёзная, не дапускае памылак. Б БАЧЫЛІ, ВОЧЫ, ШТО КУПАВАЛІ: ЕЖЬЦЕ, ХОЦЬ ПАВЫЛАЗЫДЕ. Позняе раскаяние. БАЮЧЫСЯ ВОЎКА, У ЛЕС НІ ІДЗІ. Калі баяцца цяжкасцяў, не варта пачынаць што-н. Гл. с. 25. БЕДНАСЦЬ НЕ ПАРОК, ДА ШТО (А ЯК) СТУПЩ Ь, ТО ПАРОГ. Беднага не мілуюць. БЕЗ БОГА НЕ ДА ПАРОГА. Кажуць так пра таго, хто часта ўспамінае Бога. Гл. с. 276. БЕЗ ЛЬНУ, БЕЗ АВЕЦ ГАСПАДАР ГАЛЕЦ. Селянін галыш, калі ў яго няма ні жывёл, ні раслін. БЕЗ МАЗАЛЯ ХЛЕБА НЕ ДАБЫЦЬ. Толькі працай даб'ешся дастатку, багацця. БЕЗ ПАДМАЗКІ I КОЛЫ РЫПЯЦЬ. Без хабару, без подкупа, без добрага абыходжання цяжка дабіцца чаго-н.. БЕЗ ПАРЫ НЕМА ТРАВЫ. Усё прыходзіць у свой час. БЕЗ ПРОВАДУ I ВОЙСКА Г1НЕ. Без кіраўніка любая справа можа загінуць
Дадатковыя словы
дабешся, сурёзная
9 👁