ГАСПАДАРКА МАЎЧЫЦЬ, ДА Ш ЭЙКУ ТАНЧЫЦЬ. Пра гаспадарку, якая не прыносіць даходаў. ГДЗЕ МІЛА, ТАМ ОЧЫ; ГДЗЕ БАЛІЦЬ, ТАМ РУКІ. Там, дзе патрабуецца дапамога, адданасць, патрабуюцца рукі, а вачамі можна толькі любавацца любым. ГДЗЕ MIP ДА ГЛАДЗЬ, ТАМ БОЖІЯ БЛАГАДАЦЬ. Там шчасце, дзе мір i згода. ГДЗЕ МНОГА НЯНЕК, ТАК ДЗІЦЯ БЕЗНОСАЕ. Дзе многа памагатых, там справа не рухаецца. ГДЗЕ НЯЎРОД, ТАМ I НЕЎМАЛОТ. Неўродлівая збажына пры абмалоце дае мала зерня. ГДЗЕ РУБАЮЦЬ, ТАМ Ш ЧЭПКІ ЛЯЦЯЦЬ. У вялікай справе не бывае без памылак. ГДЗЕ СЕЎ, ТАМ I ПРЫКІПЕЎ. Пра неруплівага чалавека, які заседзеўся ў каго-н. ГДЗЕ ЧОРТ САМ НЕ ЗРОБЩ Ь, ТУДЫ БАБУ ПАШЛЕ. Пра хітрасць жанчыны. ГЕТЫЙ СВЕТ, ЯК МАКАЎ ЦВЕТ. Зямное жыццё прыгожае, але хутка праходзіць. ГОЛ ЯК САКОЛ, А ЯШЧЭ ЧАПУРЫЦЦА. Пра вельмі беднага, які выхваляецца, модна прыбіраецца, імкнецца выглядаць лепш за іншых. ГОЛАМУ РАЗБОЙ НЕ СТРАШАН. Жабраку няма чаго траціць, губляць. Гл. с. 29, 136. ГРУШКА — МЯНУШКА. Прыгаворка як прыдатак. ГУДЗЬМО, ГУДЗЬМО, ДА I ТУТ БУДЗЬМО. Гавораць пра тых, хто ганіць сваю радзіму, але не пакідае яе. ГУЛІ-ГУЛІ! ПАКУЛЬ У ЛАПЦІ АБУЛІ. Парада маладым не пускацца ў разгульнае жыццё. Гл. с. 31. ГУМНО ПЛАЧА ПА ГАСПАДАРУ, А ХАТА ПА ГАСПАДЫНІ. Калі гаспадарка і хата не дагледжаны. ТЭТА ЯШЧЭ ЦВЕТ, А МАКУ НЕТ *. Яшчэ пачатак, не тое будзе, горшае наперадзе. д ДА БОГА ВЫСОКА, А ДА ЦАРА ДАЛЁКА. Няма каму паскардзіцца, каб абаранілі. Гл. с. 173, 200. ДА ЧАГО ДАШЛО, ШТО ЯЙЦА КУРЭЙ УЧАЦЬ. Гаворыцца з незадавальненнем пра маладога і менш вопытнага. Гл. с
10 👁