ШТО ЛЫСАЮ РАДЗІЦЦА, ЛЫСАЮ I ЗГІНЕ. Аб прыроджаным характары чалавека: які нарадзіўся, такі i памрэ. Федароўскі: Як лысо народзіцца, то лысо i ваўкі з 'ядзяцъ. ШТО МІРУ, ТО I БАБІНАМУ СЫНУ. Кажа той, хто прымае рызыкоўнае рашэнне. ШТО ПРАЎДА, ТО НЕ ГРЭХ. Кажуць таму, хто крыўдзіцца за праўду. Я ЯК НА БЕЗЛЮДЗІ, ТО I ПОП ЛЮДЗІ. Гавораць, калі няма дастойнага чалавека або вартай увагі рэчы. ЯКІЯ САНІ, ТАКІЯ I САМІ. Кожны заслугоўвае таго, чаго варты, што адпавядае яго ўчынкай і становішчу ў грамадстве. Федароўскі: Якіе мы самі, такіе наиіы сані. Гл. с. 127. ЯРЫМ, ЯРЫМ, НЯХАЙ ЧОРТ ЦЯБЕ НЕ МЫЧА! Зварот да чалавека, каб той рабіў так, каб чорт не кіраваў ім. НЕКАТОРЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ВЫРАЗЫ I ПРЫКАЗКІ Запісаны ад святара Адама Гашкевіча Рускае геаграфічнае таварыства, фонд 54, eonie 1, адз. зах. 1. Санкт-Пецярбург Асоба ксяндза Адама Гашкевіча бліжэй невядомая. А АДЗІН ДУРАНЬ У ВОДУ КАМІНЬ БРОСІЎ, А СТО РАЗУМНЫХ ДАСТАЮЦЬ. Дурань можа гэтулькі пытанняў задаць, што сто разумных не адкажуць. Б БЕЗ БОГА I ХЛЕБА НЕ З'ЕШ МНОГА. Усё падпарадкавана Богу. БЕЗ СОЛІ, БЕЗ ХЛЕБА ПЛАХАЯ БЯСЕДА. Перш чым весці бяседу, трэба падеілкавацца. БЕЗ УМА — НА ПЛЕЧЫ СУМА *. Дзейнічаючы без розуму, можна страціць усё. 5а Зак
Дадатковыя словы
зеш
8 👁