БЕРАЖНО — ДЗЕНЕЖНО. Трэба жыць ашчадна, тады i грошы будуць весціся. БЯДА — ГЛУПАСЦІ СУСЕД. Неразумныя ўчынкі прыводзяць да бяды. В БАРОНА 3 МЕСТА, А СОКАЛ НА МЕСТО. Заўсёды знойдуцца ахвотнікі на вакантнае месца. Гл. с. 16, 142. ВЯЛІК ПЕНЬ, ДА ДУПЛЯСТ. Неадпаведнасць паміж знешнім выглядам і ўнутранай сутнасцю. Г ГЛАЗА ПА ЛОЖКІ - НЕ ВІДЗЯЦЬ НІ КРОШКЕ Пра недальнабачнага чалавека. ГОСЦЬ НЕ БАГАТА ГАСЦІЦЬ, ДА БАГАТА БАЧЫЦЬ. Новы чалавек заўважае недахопы. д ДАБРАТА БЕЗ УМА - НАСТАЯШЧАЯ СУМА. Лішняя дабрыня хутка даводзіць да беднасці. ДЗЕ ТОНКА, ТАМ I РВЕЦЦА. Калі не шанцуе, да меншай бяды дабаўляецца яшчэ большая. ДЗЕЛО МАСЦЕРА БАІЦЦА. У руках майстра справа ідзе спарней. ДУМК1 ЗА ГАРАМІ - СМЕРЦЬ ЗА ПЛЯЧАМІ. Калі пажылы чалавек марна строіць вялікія планы. ДУША НІ ГЛАЗ - ПРАСКОЧЫЦЬ КАК РАЗ. Душа можа памыліцца, а вока ўсё заўважыць. Ё ЁН САБЕ МАІЦЦА. Ён жыве заможна. ЁСЦЬ ШТО СЛУХАЦЬ, ДА НЕЧАГА КУШАЦЬ. Кажуць пра разумныя размовы пры нястачы, беднасці. 3 ЗІМА — НІ ЛЕТА, ЖЫВЕ I ТЭТА. I зімой чалавек знаходзіць жыццёвыя рэсурсы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁