ХТО ПА АБЕДЗЕ НЕ АДДЫША, TATO БОГ ЗА ГУЛЬТАЯ ЗАПІША. Пасля абеду трэба трохі адпачыць, бо адразу пасля яды цяжка і шкодна рабіць. Гл. с. Н Е ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ Ў БУШАХ ПІШЧЫЦЬ. Хто ўтварыў благі ўчынак, баіцца яго выкрыцця, яму здаецца пакаранне. Грынолат: Х т о парася ўк р а ў, т ам у ў вуш ах віш чыць (піш чы ць); Федароўскі: Чыё (y к а го) парася згінуло, т ам у ў вуш ах піш чыць. Гл. c. 62, 111, 166, 268. ч ЧАМУ НЕ ШАЛЕЦЬ, КАЛІ ПРЫСТУПАЕ. Пра гуляшчых багацеяў, якія шалеюць з раскошы. Насовіч: Чаму ні дурэць, кал і прист упав. ЧАСАМ 3 КВАСАМ, ПАРОЮ 3 ВАДОЮ. Пра чалавека, які жыве бедна, існуе. ЧОРТ БЫ ДЗЯБЛА ВЕДАЎ, КАБ НЕ ЯГО НОС. Гавораць пра чалавека, які ўмешваецца ў чужыя справы. ЧОРТ ШВА ВАРЫЎ ДА Й САЛАДЗІН АДРОКСЯ. Кажа той, хто канчаткова адракаецца ад удзелу ў якой-н. непрыстойнай справе. ЧЫМ ГАЛЕЙ, ТЫМ СЬМЯЛЕЙ. Беднаму няма чаго губляць, таму ён здольны на ўсякія рызыкоўныя ўчынкі. Федароўскі: Голы я к біч, вост ры я к меч. Гл. с. 29, 145. Ш ШТО ВОЎК, ТО I ВАЎЧАНЯ. Звычкі, схільнасці, характер бацькоў як роднасных па крыві істот перадаюцца ў спадчыну. Федароўскі: Ш т о робіць воўк, т о i ваўчепя. ШТО ГЛЯНЕ, ТО ГРАНЕ АБО БРАНЕ. Пра нястрыманага, сварлівага і бітлівага, які, не разабраўшыся ў сутнасці справы, накідваецца на таго, хто пярэчыць яму. ШТО Ж, I ЗА КРОЛЯ, КАЛІ ЛІХАЯ ДОЛЯ! Калі ў чалавека ліхая доля, нічым не палепшыш сваё жыццё, нават хоць і за караля выйдзеш замуж. Насовіч: М ая доля на конец (на концы) поля; Федароўскі: Хоць мы ў сьвет, наш а доля ўслед; Х оць праз сьвет, за табой доля ўслед; Д о ля, я к бандоля, а ш часццё, я к муш кет
Дадатковыя словы
грынблат
13 👁