ТАГДЫ СІРАТЫ НЯДЗЕЛЯ, КАЛІ САРОЧКА БЕЛА. У сіраты свята бывае вельмі рэдка: калі пасцірана кашуля. Гл. c. 162. У У ЗІМЫ ВЯЛІКІ РОТ. Нарыхтаваны на зіму харч амаль поўнасцю разыходзіцца. У КАГО ЗГУБА, У ТАГО ГРАХУ ПОЎНА ГУБА. Хто згубіў, страціў, той лаецца. У СВАЁЙ ХАЦЕ ДОБРА I СРАЦІ. У сваёй хаце адчуваеш сябе спакойна. Гл. c. 102. X ХАЦЕЛА Б ДУША Ў РАЙ, АЛЕ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ. Гаворыць той або пра таго, хто вельмі жадае дасягнуць пэўнай мэты, але не мае здольнасцяў дасягнуць гэтага. Гл. c. 86, 134, 135, 159, 183. ХВАЛІЦЦА, ЯК ЦЫГАН КАРОСЛІВАЙ КАБЫЛАЙ. Пра таго, хто непамерна хваліцца чым-, кім-н., хто не заслугоўвае такой пахвалы. ХВІГУ ПАД НОС БАГАЧУ, КАЛІ СВОЙ СНОП MAЛАЧУ. Чым болын матэрыяльна забяспечаны чалавек, тым менш залежыць ён ад багатыра. ХІЦЁР ЗМІЦЁР, I ПАЎЛЮК НЕ ЦЕЦЕРУК. Папярэджанне таму, хто хоча перахітрыць каго-н., які таксама не дурны. Гл. с. 43, 165. ХОЦЬ ЖЫВАТА НАРУШУ, ТО СКОНЧЫЦЬ МУШУ. Нягледзячы ні на што справу закончу. ХОЦЬ ЗАПАЛІ, ТО НЕ ТШ ЕСЬНЯ. Што ні рабі, нічога не атрымаецца. Пра поўную адсутнасць запасу. ХОЦЬ ПАДАРВАЦЦА, ТЫЛЕ НЕ ПАДАЦЦА. Нягледзячы ні на што трэба абараніць свае інтарэсы, вельмі працаваць. Насовіч: Х оць усрац ц а, абы не падацца. ХТО ГРОШЫ МАЕЦЬ, АБ НІШ ТО НЕ ДБАЕЦЬ. Федароўскі: Х т о м ае грош ы, т ой добры і харош ы. ХТО 3 РУК ГЛЯДЗЩЬ, НА ТОМ ПРОПАСЦЬ СЕДЗІЦЬ *. Той, хто спадзяецца, што яму так дадуць, ахвяруюць, пацерпіць крах. Федароўскі: 3 ру к вы гледае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁