ПОКІ ЦЕП, ПАТУЛЬ ХЛЕБ. Калі ёсць што апрацоўваць, то будзе і ежа.
ПРАЎДА Ў ОЧЫ КОЛЕ. Праўда раздражняе таго, каму яна не падабаецца. Гэтак кажуць таму, хто не згаджаецца з крытычнымі заўвагамі ў яго адрас. Гл. с. 83, 158.
ПРЫЛЯПІЎСЯ, ЯК СМАЛА. Пра таго, хто неадчэпліва, дакучліва прыстае да каго-н.
Р
РАДА Б ДУША Ў РАЙ, АЛЕ ГРАХІ НЕ ПУШЧАЮЦЬ *. Кажа той або пра таго, хто вельмі жадае дасягнуць чаго-н., але не можа з прычыны аб'ектыўных абставінаў. Федароўскі: Хацела б душа да раю, да грахі ні пускаюць; Грынблат: Хоць ты плач, галасі, усё роўна рады не дасі; Рад бы не плакаць, да слёзы цякуць.
С
СКАЗАЎ, ЯК ЗВЯЗАЎ. Вынес канчатковы прысуд, канчатковае рашэнне.
СКУЛА НЕ НАПАСЬЦЬ, КАМУ БОГ ДАСЦЬ. Гэтак адказвае той, каго праклінаюць словамі «Каб табе скула села!» Насовіч: Ні дай, і ні лай; Федароўскі: Ні давай, на очы ні выкідай; Ліхой скулы ні трэба дражніць.
СТАРШЫ ПАН КАЗЛОЎСКІ, ЯК ПАН БАРАНОЎСКІ. Старэйшы па чыну і займаемай пасадзе ў любым выпадку вышэй ніжэйшага, падначаленага. Федароўскі: Калі пан паставіць кія, то і таго трэба слухаць; Пан пану ні ровен.
СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Гавораць пра таго, хто мае, хто не здольны спачуваць іншым людзям, у каго няма. Гл. с. 95, 162, 182, 207, 263.
СЯЧЫ, БАБА, ДРОВА, НЯМА ДЗЕДА ДОМА. Гэтак паджартоўваюць з жанчын, якія выконваюць мужчынскую работу.
Т
ТАГДЫ ДЗЯРЫ ЛЫКА, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Рабі ўсё ў свой час.
75 👁