ЯКОЕ ДРЭВА, TAKI I КЛІН - ЯКІ БАЦЬКА, TAKI Й СЫН *. У дзецях паўтараюцца недахопы ці станоўчыя рысы бацькоў. Лепешаў: Я к і дуб, т а к і т ын, я к і бацька, т а к і i сын; Ляцкі: Я ков дзерава, т а к і клін, я к і бац ька, т а кі сын; Гл.: Я кія мы сам і, т акія нашы ŭ сані. ЯМУ ЖЫЦЬ НА СЬВЕЦЯ, ЯК У ЧУЖОЙ КЛЕЦІ. Пра таго, хто не мае клопатаў, жыве на ўсім гатовым. ЯМУ Й НЯ ШУМ БАР АВЫ. Пра таго, хто ні пра што не дбае. ЯМУ ШТО ПОП, ТО Й ДЗЯДЗЬКА. Пра таго, хто хоча быць знаёмым з усімі, асабліва з паважанымі людзьмі. ЯТРОЎКА — РАДОЎКА. Ятроўка мусіць аднолькава працаваць як у гаспадарцы, так і на радоўцы. Непахвальная прыгаворка-прыдатак тыпу мамка-ямка, баба-жаба. ЯЧНІЦА, АЎСЯНІЦА - БУДЗЕ ДОБРАЯ ТРАСЯНІЦА. Жартуюць, быццам старац, які іншых пацераў не ведаў, гэтак маліўся Богу за статак. Наогул пра людзей, якія гавораць не да месца, недарэчы пад час малення і ў іншых выпадках. Гл. с. 118. 3 РУКАПІСНАГА ЗБОРУ ПРЫКАЗАК ЯНА ЧАЧОТА Інстытут летувіскай мовы і літаратуры АН Летувы, № 3556. Вільня Копія: ЦНБ НАН Беларусі, ФР 122 ". Мінск Тэты рукапісны збор Я. Чачота ў дзвюх кнігах (1-ая ўтрымлівае 187 беларускіх песень і 1 польскую, 4 казкі і 93 беларускія загадкі; 2-ая — пераважна матэрыялы з 6-ай кнігі Я. Чачота) выпадкова знойдзены Леанілай Малаш у Інстытуце летувіскай мовы і літаратуры АН Летувы ў скрынцы для смецця і быў прызначаны для знішчэння. Параўнанне прыказак, змешчаных у 2-ім рукапісным фаліянце, з надрукаванымі ў 6-ай чачотавай кнізе прыказкамі, паказала, што 115 з іх не ўвайшлі ў апошняю. Яны захавалі дыялектныя асаблівасці наваградскай і лепельскай гаворак, мясцовасцяў, дзе доўгі час Чачот жыў і збіраў беларускі фальклор. Запісаны яны Чачотам вельмі дробным почыркам, што ўскладніла іх атрыбуцыю. Асоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁