да самай старасці. Насовіч: Я к пойдзець ліхо з рання, аж да зм яркання. ЯК ПАШОЎ, ДЫ К I ПЛЕХ ЗНАШОЎ. Пра таго, хто некуды пайшоў да трапіў у бяду. Янкоўскі: Я к пайш ла па м асла, т о i ў печы погасла. ЯК ПРОСЮЦЬ, ДЫК ЖНУЦЬ I КОСЮЦЬ *. Калі нехта просіць пазыкі ці дапамогі, то абяцае за гэта адгадзіць, а пасля забывае пра свае абяцанні. Насовіч: Я к просю ць — і ж нуць, і косю ць; Федароўскі: Я к просяць, т ады ж нуць і косяць, а я к здабы лі, т о ўся го забы лі. ЯК ПРЫШЛО, ТАК I ПАШЛО. Калі нейкі прыбытак легка прыходзіць, дык ён марна і выдаткоўваецца. ЯК ПЯЮЦЬ, ГЭТАК I АДПІВАЮЦЬ. Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас. Санько: Я кая песня, т акія і скокі; Я к граю цъ, т ак і т анчаць; Янкоўскі: Я к ты граеш, т ак я скачу; Я к і запрос, т а к і адказ. ЯК РОБІМ, ГЭТАК I МАШ. Дабрабыт чалавека залежыць ад яго рупнасці. Янкоўскі: Я к і пан, т а к і будан; Я к і пан, т а к і я го і крам; Я к наст роіш, т ак грае. ЯК СВАЯ ВОШ УКУСЯ, ДЫ К ТАДЫ ПАРУПЩЦА. Пра нярупнага дзецюка ці нярупную дзяўчыну, якія пасля вяселля становяцца ашчаднымі і рупнымі. ЯК СЕЎ, ДЫК I ПРЫКІПЕЎ. Кажуць, калі хто-н. завітаў да каго-н. на хвіліну, але затрымаўся надоўга. Федароўскі: Д зе сеў, т ам пры кіпеў. ЯК СІРАТА ПЛАЧЕ, ДЫ К НІХТО НІ БАЧА, А ЯК СІРАТА ЗАСЬМЯЕЦЦА, ДЫК УВЕСЬ СЬВЕТ ЗДРЫГАНЕЦЦА. Калі бедны гаруе, дык ніхто не дзівіцца; калі ж бедны пачне багацець, дык усе пачынаюць яму зайздросціць. Гл. с. 70, 131. ЯК СІРБАЎ, ТАК I СБЦІБАЎ. Калі чалавек добра падрыхтаваны да нейкай працы і накормлены, ён будзе добра рабіць. ЯК ТРЫВОГА, ТАДЫ ДА БОГА *. Калі чалавеку пагражае небяспека, ён шукае дапамогі ці парады ў іншых, пачынае маліцца Богу, просячы дапамогі. Лепешаў: Я к т ры вога, ды к да Б ога; Ляцкі: Я к тры вога, т ады да Бога. ЯК ТУТ, ТАК 1 ТАМ - ПА КАЛЕНІ ЖУПАН. Прымаўляюць, калі хочуць давесці, што ўсюды аднолькава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тэта
12 👁