ЯК АСІНА ЗАТРАСЕЦЦА, ТАДЫ БЫЧОК НАПАСЕЦЦА. Заўвага-прыкмета ў сялян пра тое, калі на асіне з'явяцца першыя лісткі, тады бык напасецца на траве. ЯК БЕДНЫ Ў ДАРОГУ, ДЫК ВЕЦІР У ВОЧЫ. Прымаўляе той, у каго пры распачатай справе (ці ў падарожжы) здараюцца нейкія непрыемнасці або цяжкасці. Санько: Бедному і вецер у вочы. ЯК БОГ ДА ШЛЁМКІ, ГЭТАК I ШЛЁМКА ДА БОГА. Як аднясешся да каго, так і ён да цябе. ЯК БЯЖЫЦЬ, ДЫК БЯЖЫЦЬ, А ЯК АБВАЛЩЦА, ДЫК I ЛЯЖЫЦЬ. Пра нешта нетрывалае, часцей аб конях, якіх прыганялі на кірмаш на продаж або абмен. Федароўскі: Як бяжьщь, то дрыжыць, як паваліцца, то лежыцъ. ЯК ІДЗЕ АРЭНДА, ДЫК СЫН КАМЭНДА, А ЯК ПАДЫХОДЗЯ РАТА, ДЫК ГЛЯДЗІ ТЫ, ТАТА. Прымаўляюць бацькі-гаспадары, калі іх ашукваюць дзеці. ЯК ГОЛ, ТАК ВОСЬЦЁР. Бедны чалавек хутчэй ідзе на рызыку, бо яму няма чаго губляць. Насовіч: Гол як біч, а восцёр, як меч; Голь на выдумкі востра. Гл. с. 169. ЯК ГУКНЕШ, ГЭТАК I АДГУКНЕЦЦА *. Як ты будзеш ставіцца да людзей, так і людзі да цябе. Насовіч: Як гукнеш, так і адгукнецца; Санько: Як клічуць, так і адклікаюцца; Як вы нашым, так мы вашым; Як баба да дзеда, так і дзед да бабы; Як мы да людзей, так і людзі да нас; Як у лес, так і з лесу; Яков пытанне, такое адпавяданне; На добрав запытанне добрав адпавяданне; Федароўскі: Як гукнеш, так і адзавецца. ЯК ТЭТА РОБІЦЦА: ТЫ ПАСЬЛЯ АБЕДУ ВЫШАЎ ДЫ НА СЬНЕДАНЬНЯ ХОЧЫШ ПРЫСЬПЕЦЬ? Кажуць да таго, хто спазніўся ды ў чарзе хоча заняць першае месца. ЯК ДБАЕМ, ТАК I МАЕМ *. Толькі ад нашай руплівасці залежыць наш дабрабыт. Насовіч: Мало дбаець, мало й маець; Федароўскі: Як хто дбае, так мае. ЯК ЕМ, ДЫК ГЛУХ I НЕМ. Гэтак заўважаюць дзецям, калі яны пры ядзе распачынаюць нейкую гутарку. Насовіч: Як ем, і глух і нем. Звычай: У час абеду патрабуецца цішыня. ЯК ЕСТАМ, ДЫК ЕСТАМ, А ЎСЁ КАЛЯ МЕСТА. Гэтак сяляне жартавалі з мяшчан, якія недалюблівалі вёскі
Дадатковыя словы
зявяцца
12 👁