ЯЕЧНЯ КІСЬНЯ I Ў ГРУДЗЯХ ЦІСЬНЯ. Прыгаворваюць пра сумныя, журботныя думкі ў час хваробы або пры цяжкай працы. Нават яешня, якая ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу, не есца. ЯЗЫК I КІЙІВА ДАПЫТАЯ *. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. Ляцкі: Язык да Кіева давядзець; Насовіч: Язык і Кіева дапытаваецца; Грынолат: Язык да Кіева дапытаецца; Санько: Язык Вілъні (Кіева) дапытае; Федароўскі: Язык і Кіева (Кракова) дапытае; Язык і кія дапытаецца; Янкоўскі: Язык век па балоце скача і не гразне, ды яшчэ ў Кіеў у карчму давядзе. ЯЗЫК БІЗ КАСЫДІ, ш то хочы ш, тоя й м яньЦІ *. Пра таго, хто без сораму гаворыць пры людзях розную брыдоту. Гэтак кажуць, калі не надаюць значэння розным чуткам, балбатні. Ляцкі: Язык біз касцей: усё хвошча; Насовіч: Язык у роце, гавары, што хоці; Грынолат: Язык без касці — што хоч, то і хвашчы; Язык без косьці, што хоча, то хлосьціць; Федароўскі: Язык без косьці, што хоча, то хлосьціць. ЯЗЫК РАЗАМ I ТАЎЧЭ I МЕЛЯ. Калі нехта хоча адначасова двум процілеглым бакам угадзіць. У хвалько ўсё легка робіцца. Ляцкі: Язык ляшчыць, што калаўрот трашчыць; Языком меля, хвостом зацірая; Насовіч: Язык — мясо без касцей: куды хочеш павернеш; Санько: Языком мянціць — спіна не баліць; Языкова мліва не гадзіва; Каб так смыкам, як языком. ЯЗЫКОМ БРАШЫ, АЛІ РУКАМ ВОЛІ НІ ДАВАЙ *. Прыказваюць ахвотніку біцца, які намагаецца, каб ударыць. Насовіч: Языком што хоця баўтай, а рукам просторы не давай; Федароўскі: Языком што хочыш брашы, а рукам волі ні давай. ЯЙЦО КУРЫЦУ ВУЧА *. Гаворыцца з незадавальненнем пра таго, каго лічаць менш вопытным і чые парады непрымальныя. Лепешаў: Яйцо (яйка) курыцу вучыць (навучыць); Насовіч: Яйцы курэй вучаць; Грынолат: Яйцы курэй не вучаць; Санько: Яйка мудрэйшае (разумнейшае) за курыцу; Не вучы старого ката смятанку злізваць; Федароўскі: Яйцы куры вучаць; Яшкін (Пасожжа): Я тое забыўся, як ты яшчэ далёка ў срацы быў; Не вучы вучоныга (вучыныга), а паеш гаўна пячонага (печыныга
Дадатковыя словы
грынблат
9 👁