ю ЮРКА, ЮРКА! ВЫЛАЗЬ 3 ПАДПЕЧЧА - ДА ЦЯБЕ ЗНАЁМЫ ПАН ПРЫЕХАЎ. Кажуць, калі нехта па сваей неабачлівасці стварыў непрыемную сітуацыю для каго-н. Мужык схаваўся, каб не адцаваць пану пазычаныя ў яго грошы. А жонка па сваей неабачлівасці выдала яго. Я Я АБ УСІМ ЛЕСЯ, АБА МНЕ НІЯКІ БЕСЯ. Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца пра людзей, а пра яго ніхто, нават не паспачувае за турботы і працу. Я БОЛІ ЗАБЫЎСЯ, ЯК ТЫ ВЕДАІШ. Кажа той, хто крыўдзіцца, што невук, дзіця пачынае яго вучыць. Насовіч: Я бачыў двух белых, а трэцяга, як снег. Я ВЕДАЮ Й БІЗ ПАПА, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СЬВЯТА. Пра відавочную ісціну і таго, хто бярэцца высвятляць сутнасць такой відавочнай ісціны. Ляцкі: Ведае сусед, хто ідзе ў прысед; Насовіч: Ведае, гдзе кароль абедае. Я ЙГРАЮ, ЯК ЗНАЮ, А ТЫ СКАЧЫ, ЯК ХОЧЫШ. Прымаўляе майстар, калі ў яго справе пачынае павучаць недасведчаны чалавек. Насовіч: Яйцы курэй вучацъ. Я TAKI ПОП, ШТО БЯРУ Й БОБ. Кажуць пра чалавека, які нічым не грэбуе; прыгаворвае гэтак прадавец тавараў, калі ў лік платы бярэ рознае збожжа. Я ЯК П 'ЯН, ДЫ К КАШТАН, А ЯК ПРЫЦЬВІРАЖУСЯ, ДЫК I СЬВІНЬНІ БАЮСЯ *. Прыказка пра п'янага ваяўнічага рызыканта, які, праспаўшыся, становіцца ціхім, паслухмяным. Насовіч: Як п 'ян, што мне пан? А як прасплюся і свінні баюся; Санько: Нап'ецца, дык з царамі б 'ецца, а як праспіцца, дык і курыцы баіцца. ЯГО ГОРЛА ЎСЁ ПАЖОРЛА. Пра п'яніцу, які прапіў сваю гаспадарку, або ліхвяру, які круцельствам завалодаў чужым багаццем і легка яго прамантачыў. Янкоўскі: Як легка прыйшло, так легка і пайшло. ЯГОНЫЯ ЎСЕ КОЗЫ Ў ЗОЛАЦЯ. Пра задаволенага чалавека, якому ўсё ручыць, і ён дбае толькі пра свае шчасце, хоць яно не даўгавечна. Федароўскі: Яму золотые козы скачуць
Дадатковыя словы
напецца, пянага, пяніцу
7 👁