ШТО ТОРБА, ТО НЯ МЕХ; ШТО ПРАЎДА, ТО НЯ ГРЭХ *. Кажуць таму, хто крыўдзіцца за праўду, калі яму ў вочы праўду гавораць. Ляцкі: Што праўда, то ня грэх, што ворак, то ня мех; Насовіч: Што праўда, то не грэх; Федароўскі: То ні грэх, што ў губу, але грэх, што з губы. ШТО Ў МІСЯ, НА ТОЯ НЯ ДЗЬМІСЯ. Будзь задаволены тым, што ёсць. Кажуць таксама дзецям, калі яны гневаюцца і не ідуць есці. Ляцкі: Што родзіцца, усё годзіцца. ШТО Ў ТОЙ ЧЭСЬЦІ, КАЛІ НЕЧАГА ЕСЬЦІ. Аўтарытэт, гонар, пашана не накормяць, калі не папрацаваць. ШТО Ў ЦЬВЯРОЗАГА НА БУМЕ, ТОЯ Ў П 'ЯНАГА НА ЯЗЫЦЭ *. П 'яны чалавек легка выказвае тое, што раней ён стрымліваўся сказаць. Лепешаў: Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), тое ў п 'янага на языку; Насовіч: Што ў цвярозага на уме, то ў п 'янага на языце; Санько: Галава не ведае, што язык апаведае; Малое і п 'яное праўду скажуць; Што цвярозы думав, п 'яны скажа. ШТО ЎЛЕТКУ НОЖКАЙ КОП, ТОЕ ЎЗІМКУ РУЧКАЙ ХОП *. Пра гародніну і садавіну, якую ўлетку ганяць, а зімой ахвотна ядуць. Не трэба ленавацца летам. Насовіч: Што весною ножкаю коп, то зімою рукою хоп; Федароўскі: Што ўлетку нагою падкінеш, то зімою рукою паднімеш. ШТО ЎЛОЖА ХАМ, ДЫ К НЯ ВЫНЯ Й ПАН *. Нялёгка перарабіць тое, што зроблена руплівай рукой; часцей гавораць пра дасціпнасць, умельства селяніна, чым пана. Лепешаў: Што ўложыць хам, то не вымі і пан; Насовіч: Што ўкладзець хам, не выймецъ і пан; Грынолат: Што ўложыць хам, таго не выме і пан; Яшкін (Слаўгарадчына): Што зробя лапацъ, то не пераробя й бот. ШЫЙСЯ, БЯЛІСЯ, - ЗАЎТРА ВЯЛІКДЗЕНЬ. Пра нядбайную асобу, якая зацягнула працу да апошняга дня, а за такі кароткі тэрмін яе немагчыма выканаць. ШЫЛА Ў МЯШКУ НЯ ЎТОІШ (ЗБ МІШКА ВЫЛАЗЯ) *. Немагчыма нічога ўтаіць, бо яно ўсё роўна выявіцца. Лепешаў: Шыла ў мяшку не схаваеш; Шыла ў мяху не ўтоіш; Насовіч: Шыла ў мяшэчку не ўтоіш; Санько: Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота; Лес чуе, а поле бачыць; Шыла ў торбе не схаваеш; Ліхое ніколі не ўтоіцца; Хлусня як алей — выйдзе наверх; Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
10 👁