ліць, той i крычыцъ (той i студзіць); У каго няўдача, той i плача; Кожнаму свая бяда ў галаве; Кожная зязюлька пра свае кукуе; Голодны пра хлеб, п 'яны — пра хмель; Голодному — ежы, холодному — цяпла, а сытаму — музыкі; Федароўскі: Каму баліць, той стогне. ШТО КАМУ НА ЎМЕ, ТОЙ ТОЯ I ЧАЎПЕ. Што каму болей рупіць, той тое і ўспамінае, пра таго гаворыць. Гл.: Што каму баліць, той тоя й студзя. Федароўскі: Што каму на уме, той тое і дзяўбе (тое на языку). ШТО КРАЙ, ТО I ЗВЫЧАЙ *. У кожнага краю свае звычаі, правілы, законы. Ляцкі: Што край, то обычай, што страна, то навіна; Рабкевіч: Што ні край, то свой звычай; Санько: Што ні край, то свой звычай; Што ні сторона, то навіна; Іншы город — іншы гонар; Кожнае сялъцо мае сваё нараўцо; Што ні хата, то свой комін; У сьвежу парахвію з сваім звычаям ні прыходзь (ні прыежджай); Што край, то обычай; Кажан (кожны) край мае свой обычай; Дзе край, там і обычай. ШТО НАЙБОЛЬШЫ ПІСАКА, ДЫ К НАЙГОРШЫ САБАКА. Гэтак сяляне адклікаліся пра малапісьменных царскіх пісараў і чыноўнікаў. Насовіч: Пісаў пісака, і сам не прачытаецъ небарака; Федароўскі: Пісала пісака, ня прачытае собака. ШТО НЯ МІЛА САМОМУ, ДЫ К НЯ ЗЫЧ I ДРУГОМУ. Гэтак павучаюць сумленныя бацькі сваіх дзяцей, каб яны не рабілі нічога благога людзям. ШТО ПАСЕІШ, ТО I ПАЖНЕШ. За свае ўчынкі i несамавітыя справы трэба расплачвацца. Пра залежнасць ураджаю ад працы. Насовіч: Што пасееш, то і пажнеш; Санько: Як узарэш, так і збярэш; Як дбаеш, так і маеш; Якое семя, такое і емя; Хто арэ ды сее, той малоціць і вее; Дзе пасееш густа, там не будзе пуста; Федароўскі: Пасееш, то будзе капа, а не пасееш, то ні снапа; Як не пасееш, то і збіраць не будзе чаго. Гл. с. 168. ШТО РУЧКІ ЗРОБЮЦЬ, ТОЯ ПЛЕЧКІ ЗНОСЮЦЬ. Што для сябе зробіш, тое і мець будзеш. Раней: Якое полотно вытчаш, такое і насіць будзеш. ШТО ТВЭГО, ТОЕ Й МЭГО, А ШТО МЭГО, ДЫК ТОБЯ НІЦ ДА ТЭГО. Гэтак прыгаворваюць таму, хто галіцца на чужое дабро, а сваю маёмасць лічыць за недатыкальную
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁