ты хату зводзяць і вуглы разносяць; Федароўскі: Шэпты хату губяць. ШТО БУДЗЯ МІРУ, ТОЯ Й БАБІНАМУ СЫНУ. Так кажа той, хто прымае рызыкоўнае рашэнне, адважваецца зрабіць што-н. пасля разваг, нерашучасці. Насовіч: Што міру, то і бабінаму сыну. ШТО ВІНЕН, ДЫК АДДАЦЬ ПАВІНЕН. Прымаўляюць, калі размова ідзе пра даўгі. Насовіч: Што вінен, отдать павінен. ШТО ГАЛАВА, ТО Й РОЗУМ. Пра розны падыход людзей да якой-н. справы. ШТО ГОД, ДЫК УДОД *. Жартам кажуць гэтак, калі ў нейкай сям'і часта родзяцца дзеці. Ляцкі: Што год, то з дзіцямі; Насовіч: Што год, то удод (то прарок). ШТО ДЗЕНЬ, ДЫК КУДЗЕЛЬ, А Ў СУБОТУ ДЗЬВЕ. Гэтак жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робіць. 3 казкі: Дзеўка хвалілася дзецюку, што шмат кудзелі спрадае: «Што дзень, дык кудзеля, а ў суботу нават i дзве». Калі дзеўка некуды адыйшла, дзяцюк узяў ключы ад кубла ды схаваў у прасніцы за кудзелю. Калі дзяцюк зноў прыйшоў праз 3 тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк, залажыўшы руку ў кудзелю за прасніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы. Калі б яна спрала, дык тыя ключы, якія ляжалі ў кудзелі, знайшліся б. ШТО 3 ВОЗУ ЎПАЛА - ЛІЧЫ, ПРАПАЛА *. Што страчана, згублена, таго не вернеш. Насовіч: Што з возу спало, пішы прапало; Грынолат: Што з возу упала, то ўжо прапала; Што з воза упала, то даўно прапала; Федароўскі: Што з воза упало, то на векі прапало. ШТО ЗАНАДТА, ТАГО Й СЬВІНЬНЯ НІ ЯДУЦЬ *. Лішняе не ідзе на карысць. Кажуць, прапануючы захоўваць пачуццё меры. Насовіч: Што занадта, таго і свінні не ядуць; Федароускі: Што занадто, то сьвіне ні едзяць. ШТО КАМУ БАЛІЦЬ, ТОЙ ТОЯ Й СТУДЗЯ *. Кожны гаворыць пра сваё набалелае. Лепешау: Што каму баліць, той пра тое і гаманіцъ; Ляцкі: У каго што баліць, той аб тым і гаварыць; Насовіч: У каго што баліць, тей о тым і гаворыць; Санько: Што каму дапякае, той пра тое і гукае; Што каму рупіць, той тое жупіць; Каму ба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, сямі, тэты
8 👁