ЧЫТАНА, ПІСАНА, КАБЫЛА ЛЫСАЯ, А ЖАРАБЯ РАБОЯ, — З 'ЕЎ ВОЎК АБОЯ *. Прыказваюць пра бяссэнсавыя чытанні або пісьмо, рыфмаванне без сувязі. Федароўскі: Чытам, чытам: насрала варона жытам. ЧЫЯ Б КАРОЎКА РЫКАЛА, А ТВАЯ Б МАЎЧАЛА. Прымаўляюць таму, хто папракае іншых, хоць сам мае яшчэ болыныя недахопы, чым абняслаўлівае сябе. Лепешаў: Чыя б карова мычала, а твая б памаўчала; Ліцвінка: Чые б цяляты мычылі, a твае б маўчалі; Санько: Чые б цяляты рыкалі, твае хоць бы маўчалі; Хто б i навучаў, а ты б лепей памаўчаў; Паглядзі, сава, якая сама: Не гудзі, а на сябе паглядзі; Паглядзі, свінішча, на сваё відзішча. Ш ШАЛЫ ДА ДАБРА НІ ДАВЯДУЦЬ. Гэтак папярэджваюць дзяцей, каб іх жарты не заходзілі далёка, бо часта яны заканчваюцца слязьмі. Насовіч: Шалы-балы паганяець; Федароўскі: Шалы да балы да дабра ні даведуць. ШАНУЙ АДЗЕЖУ ДОМА, А АДЗЕЖКА ЦЯБЕ Ў ЛЮДЗЯХ ЗАШАНУЯ *. Калі чалавек рупіцца пра сваю вопратку, і яна выглядае пристойна, дык і яго самога будуць шанаваць. Насовіч: Шануй адзежку ў дварэ, а ена цябе ў людзях; Рапановіч: Шануй адзежу дома, а яна цябе на людзях; Санько: Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе. ШАТЫРСЯ, КУМА: У СУСЕДА БЯСЕДА! Гэтак заахвочваюць адна адну сяброўкі, калі пачуюць, што па суседству робіцца вяселле ці нейкая забава. ШКАДЛІВАМУ КАТУ ХВОСТ УЦІНАЮЦЬ. Прымаўляюць, калі дакараюць зородлівага чалавека, калі спыняюць свавольства, разбэшчанасць, нахабства. Ляцкі: Шкадлівую скаціну б 'юць; Насовіч: Збрадлівай коищэ хвост уцінаюць; Федароўскі: Збрадліваму кату пазуры (пазругы) абцінаюцъ. ШМАТ У МОРА ВАДЫ ЎВОЙДЗЯ, ПАКУЛЬ ТЭТА БУДЗЯ. Кажуць таму, хто далёка наперад складае вялікія планы. ШОПАТЫ ХАТУ ГУБЯЦЬ *. 3 неадабрэннем кажуць, калі ў хаце шэпчуцца, сакрэтнічаюць, робяць нейкую змову супроць хатняга ладу ці нейкія патаемныя справы. Лепешаў: Шэпты хату зводзяць (губяць); Грынолат: Шэп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, збродлівага
13 👁