Насовіч: Чужую бяду я па воласу разведу, а к сваей ума не прыкладу; Грынолат: Чужую бяду рукамі развяду; Санько: Чужую бяду на пальцах развяду; Чужую бяду па валаску развяду, а да свае розуму не прыкладу; Чужую бяду зараз развяду, а на сваю бяду райца не знайду; Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу; Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею. ЧУЖЫ КУСОК ДЗЯРЭ PATOK. Чужое дабро не ідзе на карысць. Лепешаў: Чужое дабро не грэе; Насовіч: Чужымі слезамі ніхто не разжываецца; Чужыя гроты — аскома; Чужая яешня не вечна. ЧУЖЫМ РОЗУМАМ ВЕК НІ ПРАЖЫВЕШ *. Пра таго, хто кіруецца толькі чужымі парадамі, а не сваім розумам. Насовіч: Чужым розу мам сыт не будзеш; Федароўскі: Чужым розумам недалеко заедзеш (сыт ні будзіш). ЧУЖЫМІ РУКАМІ ДОБРА ЖАР ЗАГРАБАЦЬ * Легка карыстацца вынікам чужой працы, чужымі сродкамі. Насовіч: Чужымі рукамі толькі жар заграбацъ харашо; Федароўскі: Чужымі рукамі добра жар грэбаць (загрэбаць). ЧУЖЫЯ ГРАХІ ЛІЧА, А СВАІХ НІ БАЧА. Пра таго, хто лічыць малыя чужыя недахопы, а пра свае вялікія і не ўспамінае, на заўважае. ЧЫЙ ГРЭХ, ТАГО Й ПАКУТА. Не варта абгаворваць чужыя правіннасці, бо той сам за іх адпакутвае. Насовіч: Хто саграшыў, тэй нехай і пакутаецъ; Чый грэх, таго і адвет; Федароўскі: Чый грэх, ніхай таго будзе і пакута. ЧЫМ БАГАТЫ, ТЫМ I РАДЫ. Кажуць, калі прымаюць гасцей і просядь паблажліва аднесціся да таго, што маюць і чым сардэчна дзеляцца з імі. Федароўскі: Чым багат, тым і рад. Гл.: Чым хата багата, тым і рада. ЧЫМ ХАТА БАГАТА, ТЫМ I РАДА. Кажа гаспадар, прымаючы гасцей. Лепешаў: Чым багаты, тым і рады; Насовіч: Чым хата багата, тым і рада; Санько: Чым хата багата, тым і рада; Хоць я небагаты, а з гасцей рады; Што маем, тым і прымаем; Што хата мае, хай усім прымае; Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі. Гл. с. 185. ЧЫМСЯ ЧУЖОЯ ДЗІЦЯ БЩ Ь, ДЫК ЛЕПІ СВОЙ ДВОР ПАДМЯЦІ. Прымаўляюць таму, хто ўмешваецца ў чужыя справы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
16 👁