ЧОРТ СВАЁ, А ПОП СВАЁ, - АДЦАЙ МАЮ MAJI ІТВУ. Калі двое ўступаюць у спрэчку, кожны не жадае ўступіць другому, бо лічыць свае доказы справядлівымі. Насовіч: Поп сваё, а чорт сваё: атдай мою молітву; Федароўскі: Чорт сваё, a non сваё — аддай маю малітву. ЧОРТ ЧАРТА ПАЗНАЎ ДЫ НА ШВА ПАЗВАЎ *. Гаворыцца пра тых, хто здружыўся і дзейнічаюиь за адно, або калі двое шкодных людзей пасябруюць або пажэняцца. Яшкін (Слаўгарадчына): Сабака сабаку панюхыя ў сроку; Насовіч: Чорт чорта пазнаў і на піва пазваў; Грынолат: Свой свайго пазнаў i на піва пазваў; Федароўскі: Чорт д 'ябла пазнаў, на піва пазваў. ЧУЖАЯ БОЛЬКА - ЛЮДЗЯМ СЬМЕХ *. Людзі чужой бядзе не спачуваюць, часам нават цешацца з яе, бо чужая бяда не адчуваецца. Насовіч: Чужая болька (рана) нікому не баліць; Янкоўскі: Чужая скула нікому не баліць. ЧУЖАЯ ХАТА ГОРЫ KATA *. Прыказваюць тыя, каму цяжка жыць у чужой сям'і ці ў чужой краіне. Насовіч: Чужая хата горы ката; Лепешаў: Чужая сторонка — мачаха; Федароўскі: Чужая хата горш ката. ЧУЖОЙ ЯМЫ НІХТО НІ ЗАЛЯЖА. Прымаўляюць тым, хто цешыцца з чужой смерці, забываючы пра тое, што кожнага такі лёс чакае. ЧУЖОЯ ДАБРО НЯ ГРЭЯ *. Чужое дабро нікому не пойдзе на карысць. Насовіч: Чужое бярець за рабро; Санько: Чужым добром не забагацееш; Чужым багаццем сыты не будзеш; 3 чужого гроша не разжывешся; Чужое не цешыцъ і не грэе; Чужы кажух нікога не нагрэе; Чужым добром век не пражывеш; Чужым добром не запаможашся; У чужое шчасце не ўкупішся; Федароўскі: Чужое дабро вылезе бокам; Чужое дабро ні ідзе ў карысць; Чужым добром ні забагацееш; Чужым добром ні варто цешыцца (ні нацешыся, ні цешыцца); Чужое ні цешыць і ні грэя; Чужым богатствам сыт ні будзіш. ЧУЖОЯ ЛЫЧКА РЭМІНЬЧЫКАМ ПЛАЦІЦЦА *. Хто пагаліцца на чужую тайную рэч, дорага за яе заплаціць. Насовіч: Чужое лычка плаціцца ремушком; Федароўскі: Узяўшы чужое лычко, заплаціш ріміньцом. ЧУЖУЮ БЯДУ Я I ПАЛЬЦАМ РАЗЬВЯДУ *. Чужыя цяжкасці, беды здаюцца не такімі сур'ёзнымі, як свае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, сурёзнымі, сямі
10 👁