ЦЯЖАК ВОЗ? ДЫК ПА ГУЖОХ! Так кажа гарачы, безразважлівы чалавек пры выпадковых няўдачах. ЦЯЖКА Й БУДАВАЦЦА I ПРАВАВАЦЦА. Прыгаворвае, хто мае адну з гэтых цяжкасцяў. Федароўскі: Хто будуецца, то вюркі мае, а хто правуецца, то паперкамі тылок падцірае. ЦЯРПІ, ГРЫШКА, СПАСЁН БУДЗІШ *. Гавораць таму, хто церпіць несправядлівае абвінавачанне; будзь цярплівым і дачакаешся лепшага. Лепешаў: Цярпі, Грыиіка, карчма блізка; Рапановіч: Цярпі, Грышка, спасение блізка; Санько: Цярпі гора, будзе і мёд; Хто цярплівы, той шчаслівы; Без цярпення няма збавення; Федароўскі: За церпене дасцъ Бог спасене (збавене). Ч ЧАГО Б СЬЛЯПЫ ПЛАКАЎ, КАБ СЬЦЕЖКУ БАЧЫЎ *. Чалавек у роспачы быў бы рады хоць малой надзеі на выратаванне. Лепешаў: Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след); Насовіч: Не плакаў бы слеп, каб відзеу след; Чаго б то плакаў слеп, калі б відзеў след; Федароўскі: Чаго плакаў слепы, каб бачыў сьвет. ЧАГО БАБА ХАЦЕЛА, ТОЯ КАЗА РАДЗІЛА. Кажуць, калі збываецца тое, чаго нехта хацеў. ЧАЛАВЕК ГОРА ВЫТРЫВАЕ, А РОСКАШЫ НЕ. Чалавек з вялікай раскошы часта завязае ў распусце і не ў стане перамагчы беды, якія наваліліся на яго. ЧАМУ ГОСЬЦЬ НЯ ЕЎ? - БО ЛОЖКІ НЯ МЕЎ. Кажуць пра непрыветлівага гаспадара, які прыкідваецца няцямлівым, някемлівым. Федароўскі: Нялюбаму госьцю ложкі німа; Няпрошанаму госьцю ложкі нет; Пасъледняму госьцю ложка ў качаргешніку. ЧОРТ БЫ ДЗЯТЛА ВЕДАЎ, КАБ НЕ ЯГО ГЛЮГА *. Калі хто-н. праз свае паводзіны, праз сваю недамысленасць нагаворыць лішняга, чым накліча на сябе бяду. Насовіч: Бес бы дзятла ў рукі ўнёс, калі б не яго доўгі нос; Чорт бы дзятла знаў, калі б не его доўгі нос; Федароўскі: Хто бы дзятла ведаў (знаў, пачуў), каб не доўгі нос. ЧОРТ ПРАЎДЫ НЯ ЛЮБЯ. Пра таго, хто злуе, калі кажуць праўду
13 👁