на ў якой-н. сітуацыі. Насовіч: Ці саву аб пень, ці пень аб саву, усё саве бяда; Федароўскі: Ці савою аб пень, ці пнём аб саву, то саве баліць. ЦІ ТЫ КПІШ, ЦІ ТЫ ДАРОГІ ПЫТАІШ? Гавораць таму, хто пачынае хітрую i двухсэнсоўную гутарку. Ляцкі: Ці ты кпіш, ці дарогі пытаіш? Насовіч: Ці ты тыкі відзеў? — Відзеў. ЦІ Ў МЯНЕ КОЗ ВОЗ, ЦІ ДЗЯЦЕЙ ЗАГАРАДКА? Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве. Звыш меры — не патрэбна. ЦІГАЎ ВОЎК, ПАЦЯГНУЛІ Й ВАЎКА. Пра злачынца, які крыўдзіў людзей, а нарэшце i сам папаўся. Насовіч: Валачыў воўк авец, павалаклі i воўка; Федароўскі: Браў воўк, узялі i воўка; Браў воўк за ногі, узялі воўка за рогі. - ЦІТ, ЦІТ, ІДЗІ МАЛАЦІЦЬ! - ЖЫВОТ БАЛІЦЬ! - ЦІТ, ЦІТ, ІДЗІ ЕСЦІ! - А ДЗЕ Ж МАЯ ВЯЛІКАЯ ЛЫЖКА? Жартам прыказваюць хітраму гультаю. Насовіч: — Ціт, хадзі малаціць! — Галава баліць. — Хадзі ж гарэлку піць! — Пастой, дай шапку ўхваціць. ЦІХАЯ ВАДА ГРЭБЛЮ РЫЯ *. Ціхі чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні, учынкі. Насовіч: Прыдкая рэка берагі падрываець; Грынолат: Ціхая вада берагі мые (падмывае, разрывав); Федароўскі: Ціхая вада (далёка) берагі падмывае (рве). ЦІХАЯ СЬВІНЯ ГЛЫБОКА РЫЯ *. Ціхі, спакойны чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні. Пра таго, хто спакойна і безупынна нейкую справу робіць. Лепешаў: Ціхая свіння глыбокі коранъ рые; Грынолат: Ціхая свіння глыбока капав; Федароўскі: Ціха сьвіня (понура сьвіня) далёка (глыбока) коранъ капае. ЦУРА ЦУРЫЦЬ, А ХЛЕБ ЛЯЦІЦЬ. Калі цуру робяць з хлеба, то булка хутка ўбывае (адрэзваецца хлеб). ЦЫГАН ЯК ГАЛЕЯ, ДЫК СЬМЯЛЕЯ. Нястача адвагі надае. ЦЫНШ ДА ПАЛАТКУ НІ НАЛЕЖА. Нагадваюць таму, хто змешвае дзве розныя рэчы або справы. ЦЭП ЛЮБЯ ГАЛОДНАГА, А КАСА СЫТАГА. Даўней, калі малацілі цапамі, уставалі досвіткам да снедання, а касіць заўсёды ішлі паснедаўшы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
12 👁