ХТО ХОЧА ПРАПАСЬЦІ, НЯХАЙ ІДЗЕ КРАСЬЦІ *. Злодзей веку не дажыве, а калi дажыве, то будзе марнець у астрозе. Федароўскі: Хто хона прапасъці, няхай панне красъці. ХТО ЦЯГНЕ, ТАГО ПАГАНЯЮЦЬ. Паслушнага заусёды пасылаюць на цяжкую працу. 3 паслухмянага здзекваюцца, падганяюць яго. ХТО ЧУЖОГА НІ ШАНУЯ, ТОЙ СВАЙГО МЕЦЬ НЯ БУДЗЯ. Хто прывык да нядбайнасці на чужой працы, гэтак нядбайна будзе адносіцца да сваей і не будзе заможным. Лепешаў: Хто нужога не шкадуе, той свайго не мае; Федароўскі: Хто нужога не шануеу то сваго не прыждзе. ХУДЫ, ГАРБАТЫ - НА СІЛУ БАТАТЫ. Заўважаюць практычныя людзі, якія па мізэрнаму знешняму выгляду чалавека ўгадваюць яго моц, сілу. Насовіч: Хула-гула, калі добра ныніш; Яшкін (Слаўгарадчына): Сам худ, а яйцы з пуд. ц ЦАЦА, ЦАЦА, ДЫ Ў КІШ ЭНЬ *. Пра таго, хто, разглядаючы чужую рэч, калі ніхто не бачыць, хавае яе ў кішэнь. Ляцкі: Цаца-цаца, ды ў карман; Цап-цап, am a німашка; Насовіч: Цаца-цаца, ды ў кішэню. ЦЕСІЛЬ УМІРАЎ, УСІМ ПРАБАЧАЎ, А ЯЛОВАМУ СУКУ НІ ПРАБАЧЫЎ. Ёсць такія ворагі, якім і перад смерцю нельга прабачыць. ЦІ ВАС ПОЛЕ НАСЕІНА? Гэтак угаварваюць сваіх блізкіх не сварыцца, паважаць, клапаціцца. ЦІ ДАЎНА ТОЯ БЫЛО, А ЎЖО Й ЗА РАКОЙ ВЕДАЮЦЬ. Навіна пра благія паводзіны людзей разыходзіцца шпарка, хутка. ЦІ Ж ВОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЯ ХОЧА БРАЦЬ?! * Так адказвае дзеўка, калі ў яе пытаюць, чаму замуж не ідзе, або чалавек, калі яму адмаўляюць у чым-н. Не караць жа за гэта?! Насовіч: Ці вочы ж драць, колі не хочуць нас браць? Янкоўскі: Ці ж за лоб вясці, калі не хочуць ісці? ЦІ ПЛАЧ, ЦІ ГАЛАСІ, ДЫК РАДЫ НІ ДАСТ Пра безнадзейную справу, з якой няма хоць якога выйсця. ЦІ САВУ АБ ПЕНЬ - САВЕ ЛІХА, ЦІ ПНЁМ САВЕ САВЕ ЛІХА. Няма ніякай розніцы: усё адно аднаму дрэн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тэта
14 👁