i ён будзе мець хлеб. Федароўскі: Хто поле троіць, той хлеб кроіць. ХТО ПЫТАЯ, ТОЙ НЯ БЛУДЗЯ *. Пытаючыся, даведаешся пра ўсё, што трэба. Насовіч: Хто пытаець, той не блудзіць; Санько: Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць; Хто пытае, той не блукае (не блудзіць); Невядомая дорога на концы языка; Пытаючыся, допытается; Федароўскі: Хто пытае, той не блудзіць. ХТО РАНА ЎСТАЕ, ТАМУ БОГ ДАЕ *. Хто рана ўстае, той многа зробіць. Насовіч: Хто рана ўстаець, таму Бог даець. ХТО САМ TAKI - НА ДРУГОГА КЛАДЗЕ ЗНАКІ *. Калі хто-н. мае ганебныя схільнасці, так думае і пра іншых. Федароўскі: Хто сам такі (які), то і другому дае знакі. ХТО СКУП, ТОЙ НЯ ГЛУП *. Гэтак апраўдваюць ашчаднага чалавека. Насовіч: Хто скуп, сабе не глуп; Федароўскі: Хто скуп, той (то) ні глуп. Гл. с. 184. ХТО СТАРАЩЦА, ТОЙ I МАЯ (ТАМУ Й БОГ ДАЕ). Так гавораць пра руплівага чалавека. Насовіч: На Бога спадзявайся, а сам, нябога, спорамляйся; Не стараўшыся, нічога ў рукі не ўлезе. ХТО ТАБАКУ КУРА, ТОЙ I ВОЧЫ ЖМУРА. Заганныя дзеянні параджаюць заганныя звычкі. ХТО ТАБАКУ НЮХАЯ, ТОЙ У ПЕКЛА ТРУХАЯ. Шкодныя звычкі шкодзяць здароўю. Федароўскі: Хто курыць, таго да пекла тураць, а хто нюхае, той сам да пекла рухае. ХТО ТОПІЦЦА, ДЫК I ЗА БРЫТВУ ХОПІЦЦА. У безвыходным становішчы, калі няма выбару, звяртаюцца нават да безнадзейных сродкаў. Лепешаў: Як топішся, то (дык) за брытву хопішся; Насовіч: Хто топіцца, і за брытву хопіцца; Федароўскі: Хто топіцца, то і за брытву хватаецца (хапаецца, ухопіцца); Хто топіцца, то няхай за сваю сроку хопіцца. ХТО Ў ЛЕСЯ НЯ ЗЛОДЗІ, ТОЙ ДОМА НІ ГАСПАДАР *. Гаворыцца як апраўданне крадзяжу ў лесе. Лепешаў: Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар; Федароўскі: Што ў лесе родзіцца, то і ў хаце згодзіцца. ХТО ЎЛЕТКУ ХАЛАДУЯ, ТОЙ УЗІМКУ ГАЛАДУЯ. Пра гультая, які летам не працуе, хаваецца ў цянёк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁