ХТО НІ РЛДЗІЎСЯ, ТОЙ НІ ПАМРЭ. Суцішаюць тых, хто плача на хаўтурах. Лепешаў: Хто не нараджаецца, той не памірае; Грынолат: Хто не нарадзіўся, той уміраць не будзе. ХТО HI ЎМЕЕ АРАЦІ, ТАМУ ХЛЕБА НІ ДАЦІ. Хто на хлеб не зарабіў, таго не кормяць, таму не плоцюць. Лепешаў: Хто не робіць, той не есць; Янкоўскі: Хто не працуе, той не есць. ХТО НІ ЦЯГНЕ, ТАГО ВЫПРАГАЮЦЬ. Благога работніка доўга не трымаюць. Федароўскі: Калі не хочэш цягнуць, ні лезь у хамут. ХТО НОВАГА НЯ МЕЎ, ТОЙ I ЛАТАНАМУ РАД *. Хто не паспытаў лепшага, задаволены самым мінімальным. Лепешаў: Хто новаго не бачыў, той старому рад; Насовіч: Хто новаго не відаў, той і старому рад. ХТО ПА АБЕДЗЕ АДДЫША, ТАГО БОГ ЗА СЬВІНЬНЮ ЗАПІША *. Насмешка з гультая, які пасля абеду адпачывае, а не ідзе хутка на працу. ХТО ПА АБЕДЗЯ АДДЫХАЯ, БОГ ДУМАЯ, ШТО СЬВІНЬНЯ ЗДЫХАЯ *. Гэтак высмейваюць гультая, які больш трымаецца распарадку, а не працы. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ ЎВУШШУ ПІШ ЧЫЦЬ *. Хто правінаваціўся ў чым-н., міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі, благія ўчынкі не пакідаюць сумленне ў спакоі. Лепешаў: Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць; Насовіч: Хто парася ўкраў, у таго i ў вушах пішчыць; Федароўскі: Чыё парася згінуло, таму ў вушах пішчыць. ХТО ПОЗНА ХОДЗЯ, ТОЙ САМ САБЕ ШКОДЗЯ. Кажуць пра таго ці таму, хто ca спазненнем прыходзіць куды-н. i не атрымлівае жаданага. Ляцкі: Хто позна прыходзя, сам сабе шкодзя; Насовіч: Хто позна ходзіць, сам сабе шкодзіцъ; Янкоўскі: Хто позна прыязджае, той косці обгрызав. ХТО ПОЙДЗЯ НАЦЯНЬКІ, ДЫ К ПРАХОДЗЯ ТРЫ ДЗЯНЬКІ *. Крывая дарога — абхадная, але пэўная, лепшая за прамую, карацейшую, але няпэўную, з якой легка збіцца. Кажуць, пра таго, хто ідзе напрасткі і часта блудзіць. ХТО ПОЛЯ ТРОЯ, ТОЙ ХЛЕБ КРОЯ. Хто добра абрабляе поле, тройчы арэ, у таго парасце добра жыта
Дадатковыя словы
грынблат
8 👁