ХТО ЗА КАГО, А ПОП ЗА КАСЬКУ *. Калі хто-н. вытыкае недахопы толькі таго чалавека, які яму не падабаецца. ХТО ЗЬ ЯЗЫЧКОМ, ТОЙ 3 ШРАЖКОМ *. Хто гаваркі, той хутчэй выпрасіць што-н. Насовіч: Хто з язычком, тэй з піражком. ХТО КАГО САГНЕ, ТОЙ ТАГО НАБ'Е *. Дужэйшы заўсёды пераможа слабейшага, даб'ецца ад яго жаданага. Янкоўскі: Хто каго нагне, той таго паб'е. ХТО КАПЕЙКІ НІ ШАНУЯ, ДЫ К ТОЙ САМ КАПЕЙКІ НІ ВАРТЫ. Марнатравец не карыстаецца пашанай у народзе; ухваляецца ашчаднасць, беражлівасць. Грынолат: Хто гроша не беражэ, той сам гроша не варт; Хто капейкі не беражэ, той сам рубля не варт; Федароўскі: Хто рахуе, той не псуе. ХТО КОНІ МІНЯЯ, У ТАГО ХАМУТ ГУЛЯЯ. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто любіць перабіраць, мяняць каго-, што-н.; ахвотнікі мяняць часта аказваюцца ашуканымі. Ляцкі: Хто міняя, таго хамут гуляя; Насовіч: Хто коней мяняецъ, у таго хамут гуляець; Федароўскі: Хто коньмі мяняе, у таго хамут гуляе. ХТО ДУСТУ НОСЯ, ТОЙ ЕСЫДІ НЯ ПРОСЯ. Такімі словамі заахвочвалі, каб бралі хлеб, ідучы на працу, у дарогу. Запас заўсёды спатрэбіцца. Федароўскі: Хто за сабой хлеб носіць, той хлеба ў нікога не просіць. ХТО ЛЮБІЦЦА, ТОЙ I ЧУБІЦЦА *. Кажуць пра прыдзірлівыя ўзаемаадносіны паміж тымі, хто не абыякавы адзін да аднаго. Калі адзін прыкладае да другога, лупцуе. Насовіч: Хто кого любіць, той таго чубіць; Рапановіч: Хто каго любіць, той таго і чубіць; Хто каго знае, той таго і чапае. ХТО МАЖА, ТОЙ I ЕДЗЯ *. Хто падкуплівае чыноўнікаў, той і выйгравае справу. Лепешаў: Хто мажа, той і едзе; Ляцкі: Хто мажа, той едзя. ХТО МАЛА МАЯ, ТОЙ МАЛА Й ДБАЯ. У каго малая гаспадарка, у таго і клопаты малыя. Лепешаў: Хто лепша'га не мае, таму і гэта добра; Насовіч: Мало дбаець, мало й маець; Хто маець, тэй не дбаець; Федароўскі: Як хто дбае, так мае; Хто не дбае, той трасцу мае. ПО
Дадатковыя словы
грынблат, дабецца, лепшага, набе, пабе
7 👁