ХОЦЬ НЯ ЎЕЖНА, ДЫК УЛЕЖНА *. Кажуць пра таго, хто мала працуе, жыве з палёгкай, па раскладу. Ляцкі: Хоцъ ні смачна, дык цёпла; Хоць ні прыеўшы, ды прыпеўшы. ХОЦЬ ТЫ Й ЛЫКАМ ШЫТ, АЛІ МОЙ БАЦЬКА БЫЎ. Выказванне адцанасці роднаму бацьку, хоць i прастаку. ХОЦЬ УКРАДУ, АЛІ ПРЫВЯДУ. Кажа той, хто прысягае, што абавязкова аддасць доўг. ХОЦЬ УКРАЎ, АЛІ ДОБРА СХАВАЎ. Адказ таго, каго вінавацяць у сапраўдным злачынстве, але пазбаўленым доказаў. ХОЦЬ ЯКАЯ ПАПА, АБЫ НІ ГУЛЯЛА ЛАПА. Гэтак даўней казалі старыя, калі дзеці наракалі на чорны (жыта з мякінай) хлеб. Янкоўскі: Хоць норная папа, абы поўная лапа. ХОЦЬ ЯШЧЭ Й НЯ ПОЗНА, АЛІ ПРЫДЗІЦЦА ТУТ НАЧАВАЦЬ, - СКАЗАЎ ЛІС, УВАЛІЎШЫСЯ Ў ПАСТКУ. Гэтак кажа разважлівы чалавек, апынуўшыся ў небяспечным стане. Насовіч: Хоцъ ты плач, хоць ты скан, не паможаш. ХТО АЖАНІЎСЯ, ТОЙ КАІЦЦА, А ХТО НІ АЖАНІЎСЯ, ТОЙ ГАЛІЦЦА. Жанатыя зайздросцяць нежанатым, а тыя ўсё роўна жэняцца. Федароўскі: Ажаніўся — кепска; не жаніся — яшчэ горш. ХТО АРЭ, ХТО БАРАНУЯ - УСІХ БОГ ПАРАЎНУЯ *. Усе людзі памруць, чым бы яны ні займаліся. Ляцкі: Хто арэ, хто барануя — усіх Бог параўнуя. ХТО БАБЫ СЛУХАЯ, ТОЙ САМ БАБА. Насмешка з мужыка, якім кіруе баба. Насов|ч: Бабскі ўгоднік; Федароўскі: Дзе баба паном, там чорт камісарам. Гл. с. 93. ХТО ДБАЯ, ТОЙ I МАЯ. Пра рупнага гаспадара. Насовіч: Хто не маецъ, тэй не дбаецъ; Мало дбаецъ, мало й маецъ; Федароўскі: Як хто дбае, так мае; Так я аб сабе дбаю, як тагрочны (як леташні) сънег; Рапановіч: Хто круціцца, той і мае. ХТО ДУЖШЫ, ТОЙ ПРУЖШЫ. Хто фізічна мацнейшы, той і багацейшы. Янкоўскі: Хто дужэй, той прудчэй. ХТО ЕСЬЦЬ НАЖОМ, ТОЙ З 'ЕСЬЦЬ РАЖОН *. Пра няўдалае выкарыстанне якой-н. рэчы. Дзецям забаранялася есці нажом, каб не парэзаліся
14 👁