ХОЦЬ ГОЛ, ДЫ ВОСЬЦІР *. Пра таго, хто хоць i бедны, але смелы i адважны, можа пастаяць за сябе. Насовіч: Хоцъ гол, да васцёр. ХОЦЬ ДА КАСЬЦЁЛА Й ПАЙДУ, АЛІ ПАЦІРАЎ AHI ШЭПНУ. Прымаўляе той, каго некуды гвалтам заганяюць, але ён там шчыра працаваць не будзе. Ляцкі: Хоцъ ён, мяне ŭ баламуця, але патом ні ачмуця; Хоцъ ты яму што хош рабі, ён сваё правя; Насовіч: Хоцъ умарацъца, абы не паддацьца. ХОЦЬ ЖЫВОТ НАРУШУ, АЛІ З 'ЕСЬЦІ МУШУ. Гэтак жартуюць пры ядзе, калі страва смачная. Ляцкі: Хоцъ жыватом пакачацца, абы дабру ні валяцца; Федароўскі: Майму жывату і кій ні пашкодзіцъ, ні то пірог. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, АБЫ ДОМА НІ БЫЛА *. Пра дзяўчыну, якую намагаюцца выдаць, або сама імкнецца хутчэй выйсці замуж, каб не застацца ў дзеўках. Ляцкі: Хоцъ за рабога, абы ня убога; Насовіч: Хоцъ за вала, бъта б у дварэ не была; Хоцъ за казла, ліиі бы дапаўзла; Хоцъ за Лыску, ды калі б блізка; Хоцъ за старца, абы б у дзеўках не астацъца; Санько: Хоцъ за быка, як няма маладзіка; Хоцъ за казла, абы замуж пайшла; Хоцъ за вала, абы дома не была; Хоцъ за старца, абы не астацца; Хадзі за казла, абы з дому спаўзла; Выйсці хоцъ за лапаць, абы не плакацъ. ХОЦЬ КАЖУХ ЗАСТАЎЛЮ, АЛІ НА СВАІМ ПАСТАЎЛЮ. Прыгаворвае ўпарты і настойлівы пры спрэчцы. Насовіч: Хоцъ штаны застаўлю, абы на сваём пастаўлю; Федароўскі: Хоцъ морда ў крыві, а на сваём пастаўлю; Хоцъ нагавіцы (штаны) застаўлю, а на сваём пастаўлю. ХОЦЬ КІШ ЭНЬ ПУСТА, АЛІ ДУША ЧЫСТА Хоць бедны, але з чыстым сумленнем. Ляцкі: Хоцъ па-просту, але ў сваім; Насовіч: Хоцъ з вадою, было б не з бядою; Санько: Хоцъ у латаным, абы не ў хватаным; Няхай сабе ў паленым, абе не ў хапленым; Хоць папросту, але ў сваім; Хоцъ рукі чорныя, ды сумленне чыстае. ХОЦЬ ЛАТАНАЯ, АЛІ НІ ХВАТАНАЯ *. Хоць і бедны, але з чыстым сумленнем. Ляцкі: Хоцъ па-просту, але ў сваім; Насовіч: Хоцъ у латанам, абы б не ў хватанам; Санько: Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым; Хоцъ у латаным, абы не ў хватаным. ХОЦЬ МЫ ГУЛЬТАІ, АЛІ Й ВЫ НЕ АРТАГ Адказ таму, хто яшчэ большы гультай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁