ХЛЕБ-СОЛЬ ЕШ I ПРАЎДУ РЭЖ *. Незалежна ад адносін заўсёды гавары праўду. Насовіч: Хелеб-солъ еж, а праўду рэж. ХЛОПІЦ НА КАШ ЕДЗЯ, А ДЗЯЎЧЫНА РОДЗІЦЦА Й ЯМУ ЗГОДЗІЦЦА. Вялікая розніца ў гадах не з'яўляецца перашкодай у шлюбным жыцці. ХОЦЬ I НІ РАД, ДЫ ГАТОЎ. Кажа той, хто вымушаны падпарадкоўвацца праву. Федароўскі: Хоцъ ні рад, да гатоў. ХОЦЬ I НЯ РОДЗЯ, АЛІ НАСЕНЬНЯ НЯ ЗВОДЗЯ. Пра вельмі благую зямлю. ХОЦЬ I ПА ШЭЛІГУ ЛУСТА, АЛІ КІШ ЭНЬ ПУСТА. Хоць і танна прадаецца рэч, але не купіш, калі няма грошай. Кажуць, калі крыху не хапае да жаданага. Янкоўскі: Хоцъ блізка, але пад нагамі слізка; Хоцъ запалі, дык не трэсне. ХОЦЬ I СТО ЛЕТ, АЛІ СОРАМУ НЕТ. Пра старую працавітую жывёлу і старога чалавека, якія, тым не менш, выконваюць сваю працу. Насовіч: Хоцъ каратыш, да не варонакыш; Янкоўскі: Хоцъ да старасці, але каб у пачцівасці. ХОЦЬ I ТРАШЧУ, ДЫ НІ ПУШЧУ. Гэтак кажуць пра лёд увосень, калі ён мацнее, а таксама пра маладога чалавека, які набірае сілу. ХОЦЬ ВАЎКОМ НАЗЫВАЙ, АЛІ НА ДЗЕНЬ ПА БАРАНУ ДАВАЙ. Пра таго, хто не зважае на маральную абразу, думае толькі пра сваю карысць. Насовіч: Хоцъ гразъ пелескацъ, было б сваё сыскацъ; Хоцъ вачам стыдна, да жывату зачысна; Санько: Хоцъ мяне воўкам называй, толькі штодзенъ барана дай; Федароўскі: Хоцъ міне воўкам называй, толькі штодзенъ барана давай. ХОЦЬ ГАРШКОМ НАЗЫВАЙ, АЛІ Ў ПЕЧ НІ СТАЎЛЯЙ. Кажуць крыўдзіцелю: можна сцярпець маральную крыўду, але не трэба чыніць мне крыўды фізічнай. Таксама гаворыцца, калі хто-н. не зважае на тое, як яго назвалі або празвалі. Рапановіч: Хоцъ ты гаршком заві, але ў печ не стаў; Хоцъ парасём заві, толькі ў мех не садзі; Санько: Хоцъ гаршком называй, адно ў печ не стаўляй; Няхай бы чортам называлі, абы 'ў балота не гналі; Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай; Хоцъ лай, хоцъ бай, а была б дай. 4а
Дадатковыя словы
зяўляецца
11 👁