X ХАЛАДНО, НАДЗЕЎШЫ АДНО. Адна адзежа не спасе на вялікім марозе, таму запас ніколі не пашкодзіць. Рапановіч: Хто жыве- без запасу, той згіне без часу. ХАТНЯЯ ДУМКА Ў ДАРОЗЯ НІ ПРЫГОДНА. Дарожныя выпадкі могуць змяніць тыя планы, што зроблены дома. Грынолат: У дарозе ўсякае случаецца: калі маць, калі мачаха; Федароўскі: У дарозі ўсяляк трапляеща. ХВАРОБА НЕ ДАДАЕ АЗДОБЫ. Хворага чалавека можна выявіць па яго твару. Лепешаў: Хвароба, калі не ўморыць, то (дык) скрывіць; Насовіч: Хвароба нікога не красіць; Федароўскі: Хворому нічога ні міло; Янкоўскі: Хвароба не прыхарошвае. ХВАРОБА ЎЗВАЛЬВАІЦЦА ПУДАМІ, А ВЫХОДЗЯ ЗАЛАТНІКАМІ. Хвароба навальваецца на чалавека раптам, а выходзіць вельмі павольна. ХВІЛІНА, ЧУЙ ДУХ. Высмейваюць гэтак таго, хто крыкам i пагрозамі страшыць іншых. Насовіч: Даў пылі, як заяц кабылі; Федароўскі: Ой, далі духу, як заяц кабылі. ХІТРА БАБКА, ДЫЙ САБЕ, З'ЕЛА КАШКУ, ДЫЙ СКРАБЕ. Пра таго, хто скарыстаў грамадскую маёмасць i канцы пахаваў, каб i знаку не засталося. ХЛЕБ КАЖА ДА ГАСПАДАРА: КІНЬ СТРЭЛЬБУ I ВУДУ, ТАДЫ 3 ТАБОЙ БУДУ. Калі гаспадар старанна не працуе ў полі, а ходзіць на паляванне, дык гаспадарка дасць мала прыбытку. Насовіч: Пакінь стрэльбу i вуду, i я ў цябе буду; Федароўскі: Кінь стрэльбу i вуду, то я ў цябе буду. ХЛЕБ НА СТАЛЕ, А РУКІ СВАЕ *. Гэтак гаспадар звяртаецца да гасцей, каб яны елі, не чакаючы запрашэння. Ляцкі: Хлеб на стале, рукі свае, захочыш — сам возьміш; Федароўскі: Хлеб на стале, рукі свае. ХЛЕБ ТРАЯКІ: БЕЛЫ, ЧОРНЫ I НІЯКІ. Пра сацыяльную няроўнасць і неаднолькавы дастатак, дабрабыт. Ляцкі: Хлеб з мякінай, як пірог з начынкай; Янкоўскі: Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. ХЛЕБ ТРЭБА ПАКІДАЦЬ К БАБОВАМУ ЦВЕТУ. Боб цвіце ў пачатку ліпеня — самы галодны час, калі стары хлеб канчаецца, а жыта яшчэ не паспела
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, зела
16 👁