віч: Уміраець не старый, а паспелы; Федароўскі: Hi ўмірае той, хто худ, але той, каму зуд. УСЕ МЫ ПАМРОМ, АЛЕ НІХТО НІ АДЖЫЎ. Прыказваюць на хаўтурах, супакойваючы родных нябожчыка. Федароўскі: 3 таго сьвету ешчэ ніхто ні вярнуўся. УСЕ ЧЭРЦІ 3 АДНЭЙ ДЗЕРЦІ *. Кажуць пра людзей аднолькавых па сваіх адмоўных якасцях. Насовіч: Усе чэрці одной шэрсці; Федароўскі: Усенькі чэрці аднае шэрсці. УСІМ ПА СЕМ, А ГАСПАДЫНІ BOCIM. Той, хто дзеліць нейкую ежу, мусіць атрымаць больш за іншых або нічога. Федароўскі: Усім будзе па сем, але нікому восем. УСТУПІ ДУРНЮ - ЗБАВЕНЬНЯ ЗАСЛУЖЫШ *. Так угаворваюць таго, хто з дурнем спрачаецца. Насовіч: Уступі дурню, спасение заслужит; Федароўскі: Уступі дурному з дарогі, то сто дні адпусту. УСЯКІ ДУРАНЬ САБЕ ЦЯГНЯ *. Кажуць з асуджэннем, калі нехта без развагі квапіцца нават на малавартаеную чужую рэч. Насовіч: Каждый дурень своё правіць; Кожны гад чужому грошу рад; Федароўскі: Кажан на сваю руку цягне. УСЯКІ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛЯ *. Кожны хваліць найбольш блізкае, дарагое яму або свой дрэнны тавар. Насовіч: Каждый цыган сваю кабылку хваліць; Санько: Кожны пастух сваей пугай хваліцца; Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць; Кожны цыган сваю кабылу хваліць; Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць; Жаба квокча, свае балота хваліць; На кірмашы і бык цельны; Федароўскі: Усякі цыган свайго каня хваліць. УТКНІ МЯНЕ, БОЖА, ДЗЕ МЯНЕ НЯ ТРЭБА. Прыгаворвае той, хто памылкова трапіў у непажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся. УЦЯЧЭШ, НІ ЎЦЯЧЭШ, А ПАБЕГЧЫ МОЖНА. У любой сітуацыі не трэба траціць надзею на лепшае выйсце. Навуменка: Уцёк — не ўцёк, а пабегчы можно. УЧОРА ПАШТАВАЯ, А СЁННЯ НІ ЎСТАВАЯ. Пра маладых, якія ўчора спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сёння, калі трэба ісці на працу, не ўстаюць. 4a Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁