Вось і гумно, адна з мясцін на родным селішчы, якая заўсёды ўспамінаецца з прыемнасдю. (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) [Дзед] прыехаў раней i пасяліўся ў склепе на сваім старым селішчы. (Б. Сачанка. Не, не ўсё роўна) Селішча тваё, Максім, куродымам пайшло. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: селіш ча— 1) сядзіба (двор, будынкі), 2) двор, сядзіба, 3) месца, дзе быў двор, сядзіба (Янкоўскі, II, 158; Масленікава, 183). Семнаццатка наз., ж. Семнаццацігадовая дзяўчына. «Не чырванейся, зяць, як тая семнаццатка!..— смяецца Ячны... (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Параўн.: семнастоўка— 1) маладая дзяўчына (год 17), 2) немаладая дзяўчына, якая надта маладзіцца (Сцяцко, 143). Сёчанка наз., ж. Здробленая салома; сечка. Усціння спярша запарыла сечанку карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу. (/. Чыгрынаў. Усціння) Параўн.: сечынка — дробна пасечаная трава ці ўвесь капусны ліст для свіней (Бялькевіч, 404); сечанка — 1) падушка з сечанага пер'я, 2) сечаная бульба ці гародніна (Жыдовіч, II, 146); сечка — дробна парэзаная салома (Сцяшковіч, 447). Сённечы прысл. Сягоння. Ды ведаю, чаму ж. Яна ўжо маме маёй гаварыла: «Вярнуўся твой Васіль, застаўся, богу міламу дзякаваць, жыў ды здароў — і няхай бы ціхенька сядзеў, пакуль сядзіцца. Свет, кажа, сённечы кручаны. Панкі вунь, людзі казалі, акапаліся пад Навагрудкам, а яны пра калгас». (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Параўн.: сёнечы — сёння (Бірыла, 107). Сігаста прысл. Вялікімі крокамі....Сігаста, вырабляючы па снягу самыя мудрагелістыя петлі... праскакаў заяц. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Параўн.: сіг, сігень — крок (Бялькевіч, 404). Скаба наз., ж. Рабрына (ТСБМ -72, 307). Тут, на дзедавай ялавіне, я пасвіў сваю Чарнавуху; вушы ў яе папраўдзе былі чорныя, і дзве чорныя плямы, велічынёю з авечыя аўчыны, былі на скабах. (В. Адам чык. Два злоты) Параўн.: скаба — рабрына (Сцяшковіч
Дадатковыя словы
перя
8 👁