Скарач наз., м. Трапкач; ручнік (Б Р С-6 2, 857). «Змоўкні, кажу!» — уз'елася маці і, схапіўшы скарач, хвасянула драбкамі па плячах. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: ст р а н — 1) трапкач, 2) ручнік (Уладзімірская, 262, 312). Скачурыцца дзеясл., зак. Скурчыцца....Яна [цётка Люды] супакойвала і ўладкоўвала свайго трэцяга ці чадвёртага прымачка, які скачурыўся яшчэ ад першых тостаў за маладых. (Л. Кулакоўскі. Расде мята пад акном) Параўн.: кочурицьца, окочурицьца — курчыцца (Н а совіч, 250); скачурыцца — здохнуць (Б РС-26, 284); акачурыцца — памерці (Бялькевіч, 50). Скрыня наз., ж. Прыстасаванне на калёсах для перавозк*і сыпкіх матэрыялаў. Хлапчук-вазак пад'ехаў са скрыняй да Веньяміна. (/. Навуменка. Бульба) Параўн.: скрыня — збіты з дошак кузаў, які ставяць у калёсы для перавозкі сыпкіх матэрыялаў (Масленікава, 187). Слухаўкі наз.} мн. Навушнікі....Там, у хаде, было радыё ca слухаўкамі, пэўна, гэтакае самае, як у майго дзядзькі, і калі я, бывала, у нядзелю прыходзіў да яго, дзядзіна надзявала мне на голаў і вушы блішчастую дужку з чорнымі круглымі баначкамі: у слухаўках нешта трашчала, шкраблося, як хрушч у пустой каробды ад запалак, а потым чувадь было — спявалі. (В. Адамчык. Два злоты) Смажэнікі наз., мн. Смажаная бульба. Днём бабка пасадзіла іх [настаўніцу і Сашу] і накарміла капустай і смажэнікамі з новай бульбы. (Л. В асілевіч. Шляхі-дарогі) Параўн.: смажонікі — смажаная бульба (Янкоўскі, I, 169; Бялькевіч, 412); смажок — бульба з прыгаркаю (Шаталава, 163). Смоўж наз., м. Перан. Чалавек, які нізкапаклоннічае, падхалімнічае; чалавек-слізняк. Вера... расказвала... аб Вейсе, аб людзях-смаўжах, людзях без сэрца, што падаліся на сабачую службу да фашыстаў... (М. Лынькоў. Векапомныя дні) «Законы! Даўно ты пазнаў іх, пракляты смоўж? — міжвольна па
Дадатковыя словы
кочурйцьца, окочурйцьца, падехаў, скачўрыцца, узелася
10 👁