думаў Сотнікаў.— Нядаўна яшчэ, мабыць, зубрыў зусім другія законы, а цяпер вось перакваліфікаваўся, спрытнюга!» (В. Быкаў. Сотнікаў) Смыкнуцца дзеясл. зак. гл. Перасмыкнуцца. ён [Васіль] заўважыў, як у маці жалліва смыкнуліся куточкі губ, і падумаў, што яна вось-вось заплача. (/. Мележ. Людзі на балоде) Параўн.: смыкаць, смыкнуць — тузаць, тузануць (Б Р С-6 2, 870), прасді (Шаталава, 163). Сопуха наз., ж. -Сажа....А пры боку трубы высачэзныя-высачэзныя — дягнуцца к самаму небу і бессціхання сапудь чорнаю сопухаю... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: сопух, сопуха — сажа ў коміне (Бялькевіч, 414; Сцяшковіч, 463; Сцяцко, 149), Сопушны прым. Чорны. А праз хвіліну перад Рыгорам мільганула сопушная цем калідора, і ён павярнуўся да выйсця. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: сопуха — сажа (Гарэцкі, 215; Б Р С -2 6, 295). Сошка наз., ж. 1. Прыстасаванне для гатавання ежы на кастры. Варыва забулькала, і рыбак зняў казанок з сошкі і паставіў на траву. (Б. Сачанка. У жыцці) 2. Прылада, з дапамогай якой абганяюць бульбу; акучнік. Кастусь не зважаў на матчыны ўгаворы: з ахвотаю завіхаўся на дрывотні, абганяў сошкаю бульбу, ездзіў на начлег... (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) Каля запрудаў, за грэбляю, даўгінаўскія падзёншчыкі, нягледзячы на хлюпату, абганялі сошкамі бульбу. (А. Бажко. Перад вераснем) Параўн.: сошкі — вілаватыя палкі, якія становяцца па баках калёс (воза), кагіі кладуць сена (Бялькевіч, 414); сошка — акучнік (Сцяшковіч, 465). Спазрыцца дзеясл., зак. Спадабацца на погляд (БРС-26, 216). Гл. Пазирыцца. Таццяна аж расплылася ад задавальнення: «А можа, дасць бог, ніхто і не спазрыцца на нас, на старых...» (М. Зарэцкі. Вязьмо) Параўн.: спазрыцца — паквапіцца (Сцяшковіч, 465); спазрыць — угледзець (Ж ыдовіч, I
Дадатковыя словы
ка<гіі, пазйрыцца, перасмыкнўцца, смыкнўцца
7 👁