Спамі'ж прыназ. Між, паміж (Б Р С-6 2, 875). Адно мяне ўзрадавала: па прапанове камфракцыі Савет прыняў пастанову — абвясціць другую забастоўку; калі немцы заўтра, да дзесятай гадзіны вечара, не выпусцяць усіх налітычных зняволеных, а ў першую чаргу — арыштаваных чыгуначнікаў, спаміж якіх шмат членаў Савета. (М. Гарэцкі. Віленскія камунары) Параўн.: спам іш— прыназоўнік, мае значэнне месца і напрамку дзеяння (Сцяцко, 150). Спаражаваць дзеясл., зак. Спаралізаваць. Але апошнія два гады жыцця ў Рызе не маглі спаражаваць яго [Рыгора] любові да сілцоўскае мяшчанкі — дзедзічкі. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: спарыж аваць— разбіць палярушам (Ш атэрнік, 262; Янкоўскі, I, 170; Ж ыдовіч, II, 151); спарыжаваны— паралізаваны (Сцяшковіч, 465). Спасаўка наз., ж. Канец лета, сярэдзіна жніўня. Блізілася спасаўка. У садах спелі і глуха падалі летнікі. На градах спорна цвіў позні мак-самасейка. Гаркавата пахла агурочнікам і кропам. (У. Кузьмянкоў. Вяртанне) Параўн.: спасоўка — гатунак груш (Аляксейчык, 72). Спопаразку прысл. 3 ходу, адразу. Тады Завішнюк спалохаўся, саскочыў з калёс, падбег да яго [каня], спопаразку паправіў мокры хамут і доўга гладзіў каня па шыі, па мордзе. (/. Пташнікаў. Лонва) Некаторыя з іх [карнікаў] так і падалі не разагнуўшыся, а другія спыняліся, нібы ўзбіліся на пратарчаку, спопаразку ўзмахвалі рукамі, а потым грузна асоўваліся набок ці ападалі дагары. (У. Кузьмянкоў. Іх аставалася трое) Спрага наз., ж. гл. Засаўкі....Пётра падняў вышэй жэрдкі ў спразе і пакіраваўся на другое кукурузнае поле. (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Спрос наз., м. Той, хто робіць допыт, пытае і перапытвае. — Ты што, адказаць не можаш па-чалавечы? — А ты спрос? — Спрос. — Дык ведаеш што... (У. Кузьмянкоў. 1х аставалася трое) Параўн.: спрос — запытанне (Бялькевіч, 426). Спрэзентаваць дзеясл., зак. Падараваць
7 👁