Але ў галаве яго [дзеда Талаша] на скорую руку з'явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў,— гэта будзе дзедаў трафей, а кабана спрэзентавадь чырвоным байцам. (Я. Колас. Дрыгва) Параўн.: спразентаваць — падараваць (Жыдовіч, II, 152). Спярунёць дзеясл., зак. Разбіцца громам; спрахнуць. Назаўтра Юліку Барановічу было дрэнна з нагою. — Вільгаць гэтая, адліга, дык яно i горш... Каб яна спярунела, гэтая жытка... (К. Чорны. Зямля) Спяшок наз., м. гл. Паспёш ка. Вось глядзі... бульба-спяшок-рассыпушка — колькi хочаш. {А. Кулакоускі. Гартаванне) Параўн.: сьпешка — гатунак ранняй бульбы, якая скора расце, спее (Яўневіч, 51). Стажарышча наз., н. i Сцяжарня наз., ж. Адонак у стозе. Прытаіўся дзед у хмызняку і асцярожна ўзіраецца перад сабою. Стажка не было. Адно толькі стажарышча, прысыпанае снегам, чарнелася засохлымі дубовымі галінамі. (Я. Колас. Дрыгва)...На далёкіх паплавах тырчаць пустыя сцяжарні... (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Людзі завінуліся навокал, шукаючы жардзіны ці якой хварасціны ca сцяжарні, каб змайстраваць насілкі і вынесці нябожчыка ў больш зручнае месда на пахаванне. (М. Лынькоў. Астап) Параўн.: стогавішча — месда, дзе стаяў стог (Сцяцко, 154); стажарышча — стажар'е (Сцяш ковіч, 469); стажарынне — стажар'е (Шаталава, 166); сціжар'е, сцяжар'е, сцяжара, сцяжар'я — стажар'е (Ж ы довіч, II, 132; Сцяшковіч, 584). Стальшца наз., ж. Дошка ў стале; верхняя частка стала (Жыдовіч, I, 128). Валенты забарабаніў кіпцем па стальніцы, каб не так заўважылі, што рукі яго тыхаюць. (М. Гарэцкі. Зіма) Параўн.: стальшца — верхняя частка стала (Сцяш ковіч, 470). Старажоўка наз., ж. Будынак для вартаўніка. Чмаруцька быў так заняты сваей працай, што i не заўважыў, як да яго ў старажоўку зайшлі. (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Параўн.: старажоўства — варта (Ж ыдовіч, I
Дадатковыя словы
зявілася, стажаре, сцяжаре, сцяжаря, сціжаре
29 👁