Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Старана наз., ж. і Стоўп наз., м. гл. Запёра, Застаронак. [Віктар] праціснуўся ў гумно, абмацаў старану з жытам і ўзлез. (М. Лобан. На парозе будучыні) Не варушачыся, каб не спалохаць іх [вераб'ёў], Юзік сказаў: — А памерзлі... Хадзем, Юрка, дамо ім аўса. — Знойдуць і самі. У нас у гумно паналазяць заўсёды пападстрэшшу i а дно стаўпы гнюсяць (К. Чорны. Зямля) «Дзе іх [клункі] схаваць»,— меркаваў ён [Патапчык], аглядаючы пустыя заперы і стаўпы ca збожжам і канюшынаю... (А. Чарнышэвіч. Світанне) — А дзе, ты кажаш, заварушылася? — Во на гэтым стаўпе. (М. Лобан. На парозе буДучыні) Параўн.: старана — пазуха ў гумне, дзе складваецца хлеб у снапах (Насовіч, 616), бок гумна (Ю рчанка, 190; Сцяцко, 153), месца для сена, саломы (Корань, 154; Ш аталава, 167); стоўб, стоуп — слуп (Насовіч, 615; ГарэцкІ, 221; Янкоускі, III, 125); стоўпіць — змясціць (Гарэцкі, 321); стоўп— 1) Саха калодзежнага жураўля, 2) кветканоснае сцябло (цыбулі, шчаўя) (Шаталава, 168). Стаўбур наз.} м. Кавалак дрэва. Чорны, як вугаль, тоўсты, роўны, гладкі дубовы стаўбур ляжаў упоперак ракі. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: стаубур — сцябло (без лісця) (Сцяцко, 152). Стаўпёц наз., м. Частка грабель, да якой прымацоўваюцца зубы (Янкоўскі, II, 168). Братка, дай свярдзёлка. Граблі раблю, дык няма чым дзіркі папракручваць у стаўпцы. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Але раптам грабільна ў маіх руках пакручваецца, i я ўдараю канцом стаўпца па камені, абросшым пажоўклаю травою. Стаўпец адлятае, а я здзіўлена гляджу на грабільна, пакручваючы ў руках. Потым пачынаю прымяраць стаўпец да развілак. «Не такая вялікая бяда,— думаю сабе, трэба толькі схадзіць у хату, выбіць з стаўпца адламаныя канцы і зрабіць у грабільне новыя зарэзы, так як іх робіць тата». (А. Пальчэўскі. Калі ападала лісце) Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. (В. Адам чик. Зоня) Параўн.: стаўпец— прылада, пры дапамозе якой вя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёў, рбнак, стаўбўр
8 👁
 ◀  / 145  ▶