Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
жуць ніцяныя петлі (Ж ыдовіч, I, 128—129), падстаўка для ручнога трапання льну (Сцяцко, 153—154), папярочная палка грабель (Сцяшковіч, 472; Шаталава, 167). Стопка н а з ж. Будынак для захавання бульбы, гародніны. Высокі мажны Максім Ус прыціснуўся да сцяны стопкі і без промаху біў з вінтоўкі па жаўнерах. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Бацька... вышмыгнуў у стопку і неўзабаве вярнуўся ў хату з бутэлькай. (13. Адамчык. На крыжавых дарогах) Чамусьці незвычайна доўгімі здаліся сцены хлява, стопачка, прабежка да першай яліны. (А. Кудравец. Барвовыя сумёты) Параўн.: істопка, стопка, сьцёпка— памяшканне для захавання гародніны і карняплодаў (Каспяровіч, 293); стобка, сцёбка — варыўня (Хрэстаматыя, 335); сцёпка — кладоўка, варыўня (Клімчук, 70; Ніканчук, 90; Сцяцко, 157). Стопкі, наз., мн. гл. Недатопкі. I заўважыла [Анна Сцяпанаўна], што ні ў кога не было такіх стопкаў, як у яе, людзі абуваліся нармальна... (А. Кулакоўскі. Расстаёмся ненадоўга) Параўн.: стопак — стаптаны лапаць (Б Р С -2 6, 301); стэпцы — сходы (Сцяцко, 155). Стоўп гл. Старана. Страла наз., ж. гл. Асвёр, Кбварат. Вось тут ля стралы прывяжам да рання, а потым — у воласць. (Я. Галавач. Суседзі) ПасадзІлі на пясок ля стралы калодзежнай, залажылі пад пахі пастронак і, моцна завязаўшы вузлом на плячах, абкруцілі пастронак кругом стралы. (Там жа) Параўн.: страла — вата (Янкоўскі, II, 168), канец жураўля ў калодзежы (Ж ыдовіч, II, 154), журавель (у калодзежы) (Шаталава, 168). Струшанка, наз., ж. Трасянка. [Гвардыян] абарочваецца напаўзвароту ад дзвярэй і дае апошні загад жонцы: «Як прыйдзе Панас — хай ідзе струшанку трэсці». (М. Зарэцкі. Вязьмо) Струшанка ляжала ля сцяны ў каровы пад нагам] — шапацела, калі ступала па гнаі Наста. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: (с)трушанка — трасянка (Насовіч, 619; Янкоўскі, I, 183; Юрчанка, 191; Бялькевіч, 422), сена i салома, змешаныя (стрэсеныя) разам (Яўневіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

недатбпкі, стрўшанка
13 👁
 ◀  / 145  ▶