Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Стрымбук і Стрымбуль наз., м. Сцябло без лісця. Мішка глядзеў на... стрымбукі сухога быльніку, што тырчаў па белым снезе на адкосе... (В. Адамчык. Хата) Там, на няўскопаных градах, звінелі сухімі галоўкамі стрымбулі высокіх кветак, што сеяліся самі па сабе і цвілі да позняе восені... (Там жа) Параўн.: стрымбуль — стрэлка, кветканоснае сцябло дыбулі (Л епеш аў, 49). Стрымбуль гл. Стрымбук. Стуганёць дзеясл., незак. Стукаць, бразгаць. Сляпы ад злосді ехаў Глушак мястэчкам, стуганеў жалезнымі абадам*і па бруку. (/. Мележ. Подых навальніцы) Ступак наз., м. Падэшва нагі, ступня. Памятаю, як тата панура сігаў па вуліды вёскі, а ўслед за яго вялікімі босымі ступакамі я трухаў подбегам. (#. Брыль. У Забалодці днее) «Ступак у мяне нічога не разбірае,— апраўдваўся ён [Нічыпар] перад людзьмі.— Па шышках буду хадзіць, па шыпульках — не чуе». (А. Кулакоўскі. Тры зоркі) Члап, члап, члап — хлюпаў каля хаты босымі ступакамі пан Антось. (А. Бажко. Перад вераснем) Пасля першага дня балела ўсё цела, як пабітае, кожны мускул адзываўся болем, пачынаючы ад шыі і канчаючы ступакамі. (У. Д а машэвіч. Горад прыйдзе сам...) Санітары ўнеслі Лявона ў калідор, хацелі сцягнуць чобаты, але яны папрымярзалі да ступакоў. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: ступак — ступня (Сцяцко, 155; Сцяшковіч, 477; Шаталава, 170). Стушца наз., ж. Калодка ў коле. Летам тут таксама дарога несамавітая — жоўты сыпучы -пясок па самую ступіцу. (Б. Сачанка. Пакуль не развіднела) Параўн.: ступніца, ступіца — калодка ў калясе, у якую забіты спіцы (Бялькевіч, 424). Стыдацца д зея сл н ез а к. Саромецца. «...Выходзячы з гэтага, мы адварочваемся ад свайго роднага, не шануем яго, мы стыдаемся яго!» — слова «стыдаемся» Лабановіч прамовіў з націскам, пры гэтым выраз яго твару змяніўся, а ў вачах загарэўся агеньчык нейкай злосці. (Я. Колас. На ростанях) Тады За
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стрымбўк, стрымбўль
12 👁
 ◀  / 145  ▶