зыба ў сваёй неспадзяванай, але недаверлівай радасці паглядзеў на Маштакова і адразу панікнуў: сакратар райкома, нібы стыдаючыся чаго, плюскаў вачамі, спяшаючыся адвесці іх убок. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: стыдацца— саромецца (Сцяш ковіч, 478); стыдзіць — саромець (Сцяцко, 155). Стыднік н а з м. Сараматнік. «Паважаў бы чалавека, стыднік ты»,— накінулася на Чачыка Кася. (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Параўн.: стыдзька — сарамлівы (Н асовіч, 620); ст ыднік(-ніца)— сараматнік(-ніца) (Ж ыдовіч, I, 130). Стыкацца дзеясл., незак. Бываць, знаходзідца (Юрчанка, 192). У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. I ён не стыкаўся дома — усё бегаў то з касою, то з граблямі і рабіў сена... (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Параўн.: (не)стыкацца — быць дзе-небудзь вельмі мала (Янкоўскі, III, 126); стыкацца — бываць, знаходзіцца (Сцяшковіч, 478). Суднік наз., м. Шафка для захавання посуду, малака, хлеба і інш. Стракаценькая кучарка скокнула з лаўкі на край паліцы, i адтуль пасыпаліся на суднік Пархвенавы соннікі і аракулы. (М. Гарэцкі. Зіма) I на мяне тата крычыць. Пазаўчора мне вельмі захацелася было сала, дык я сам палез у суднік ды адрэзаў сабе кавалачак, дык тата... калі дасць мне нечым па руках, дык я аж заплакаў. (К. Чорны. Зямля) А ён, Ратушняк, сядзеў на рагу стала, глядзеў пад суднік на сляпы магазын, на сляпы агонь... (/. Пташнікаў. Агні) Параўн.: суднік — скрынка для пасуды, буфет (Каспяровіч, 295), шафа для кухоннай пасуды (Бялькевіч, 425), кубелец (Сцяшковіч, 479). Супарат і Супорат наз., м. Сапернік; праціўнік. — Ну? — справіўся Рыгор. — Твой супарат выйшаў ад Прыдатных. — Бераг? — праверыў Пятрусь. — А які ж чорт... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). У вялікай злосці яны [Хомкі] могуць забіць свайго супарата. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Мартынава сэрца
Дадатковыя словы
сўднік, сўпарат
27 👁