Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
забіла трывогу. Васіль — супорат небяспечны. Мартын — бабыль. (#. Колас. Дрыгва) Параўн.: супар — супернік, канкурэнт (Насовіч, 623; Б Р С-2 6, 304); супарат — праціўнік (Гарэцкі, 223); супурат, супырат — упарты чалавек (Юрчанка, 192; Бялькевіч, 427). Супорат гл. Супарат. Сутонець дзеясл., незак. Змяркадца (Б Р С-6 2, 902). На двары сутонела. (М. Лобан. Гарадок У стронь) Сутонне наз., н. Змярканне, прыцемак. Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне, каб лепш быць прыхаваным ад людскога вока. (Я. Колас. Дрыгва) Сіні ў перадранішнім сутонні, ён [снег] аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Але ў тым месцы, дзе паабапал сцежкі стаялі — як падняць чалавеку руку — маладыя елкі, дарогу перагарадзІла вялікая, бы надягнутая з суравых нітак павуціна, якая ў лясным сутонні, здавалася, блішчэла. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: сутонак, сутонне — змярканне (Сцяшковіч, 481). Сутоньвацца дзеясл., незак. Змяркадца. За акном ужо сутоньвалася: у кутках у нумары гусла цемната. (В. Адамчык. Калі ападае лісце) Параўн.: сутаняцца, сутуняцца — змяркадца, сутонець (Жыдовіч, I, 131; Сцяшковіч, 481). Сухарыкі наз., мн. Пячэнне. Негаваркія яшчэ жанчыны каштавалі катлеты, булкі, сухарыкі, ківалі сваім мужчынам на яду, шапталі на вуха: «Закусвай, закусвай, каб не давялося цябе валачы дадому!» (Г. Далідовіч. Ліст да Олі) Параўн.: сухарка — булачка з салодкага деста (Сцяшковіч, 481). Сцёжар наз., м. Уваткнутая ў зямлю жэрдка, вакол якой кладзецда стог (Янкоўскі, I, 178)....Над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: сцежар — падсцілка пад стог (Сцяцко, 167; Выгонная, 125; Сцяшковіч, 483); стэжор, стэжар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сўпарат
12 👁
 ◀  / 145  ▶