Саматужкі наз., мн. Саначкі. Я борзда... дастаў саматужкі, і мы паехалі. (Б. Сачанка. Не, не усё роўна) Дарога на вуліцы была добрая, цупкая, выкаўзаная, і саматужкі, павіскваючы палазамі, аж самі беглі, ходь на іх ляжала ладная вязка сена. (М. Капыловіч. Па хлеб) Параўн.: саматужкі, саматужэчки — ручныя carii (Масленікава, 186); саматужкі— малыя саначкі (Шаталава, 157). Самахоць прысл. Па добрай волі (Сцяцко, 141)....Ты — пісаны, а я няпісаны, самаходь прывалокся. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: самохаць — дабравольна (Б Р С -6 2, 838). СаўсГм прысл. Зусім. Нягледзячы на тое, што Рыгор не спаў амаль усю ноч, а толькі прыдрэмліваў злёгку, ён чуў сябе бадзёра, і саўсім нясонна. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Саўсім адтаялі вокны. (М. Гарэцкі. Зіма)...Часам можа быдь, што, ці то суджана гэта, ді што, але чалавеку саўсім іншае пачне здавацца, як раней здавалася... {К. Чорны. Зямля) Ну, пачаў так, што я саўсім нічога не разумею (Я. Скрыган. Скажы адно слова) А здаецца, саўсім нядаўна якраз тут, дзе дяпер стаіць Мішка, ляжалі ачэсаныя дзеравіны... (В. Адамчык. Дзікі голуб) Параўн.: саўсім (Б РС-26, 285; Каспяровіч, 277; Шатэрнік, 253; Ж ы довіч, I, 121); сусім (Яўневіч, 48; Бялькевіч, 428); сусём (Ж ыдовіч, II, 156). Сдшмыкнуцца дзеясл., зак. Зашмаргнудца. Наста паправіла пад мехам пугаўё, яно было сагнулася, і маглі сашмыкнуцца лейды, і сашчапіла на каленях рукі. (/. Пташнікаў. Тартак) Светлата наз., ж. Светлае месца; светлыня. 3 модным хваляваннем, разгублены, сунуўся па яе слядах у купэ, у светлату, якая спачатку прымусіла яго прыжмурыць вочы, пасля паказала, што тут яны будуць не адны. (Г. Далідовіч. Дамашанская каралева) Сёдас н а з м. Сядзіба; заселенае месца разам з зямлёй....Маді жыла пры старэйшым сыне, які меў на гэтым жа седасе сваю хату... (А. Кулакоўскі. Расде мята пад акном) Сёлішча наз., н. Заселенае месца або месца, дзе раней было якое-небудзь пасяленне (ТСБМ-72). Гл. Сёдас. 7 Абабурка М. В
Дадатковыя словы
саматужэчкй, саматўжкі, сдшмыкнўцца
7 👁