Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
кашуля (Сцяшковіч, 427), сарочка (ДАБМ, карта, № 328). Рубель наз., м. гл. Парубень. Назаўтра сусед лаедца, не знайшоўшы на месцы жардзіны, а ў Наздрэйкі рубель новы — любата. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Карчы ладуюць воз. Яўхім чапляе перадок рубля за вяроўку... (/. Мележ. Людзі на балоце) Ад расчыненых на дзве палавіны варот з рублём і вяроўкай ад'язджала фурманка. (М. Ракітны. Селькоры) Сама Сахвея, дзябёлая, вастраносая, таксама завіхаецца ля запражкі. Яна прыцягнула аднекуль леташні бярозавы рубель, заматала на ручкі калёс тоўстыя вяроўкі, вынесла з сенцаў сякеру і жалезныя вілы. (Б. Сачанка. Стажок сена) Васіль, каб не адстаць ад людзей, на хаду прывязаў да воза рубель і сапхнуў яго на зямлю. (В. Дайліда. Радасць) Нарэшце беланогі тыцкаецца разгарачанай храпай у рубель пярэдняй павозки.. (/. Хадановіч. Раннія яблыкі) Параўн.: рубель— тоўстая модная жэрдка ўдіскадь воз (Шатэрнік, 247; Калоша, 158; Янкоўскі, I, 162; Сцяцко, 138; Жыдовіч, II, 141). Ручка наз.} ж. Прылада ў калёсах, да якой прымацоўваюцца драбіны. [Чарнушка] устаў яшчэ да ўсходу позняга ў гэту пару сонда, запрог каня, вынес адну за другою дзве звязаныя авечкі, прывязаў у задку воза да ручак. (/. Мележ. Людзі на балоде) Адна драбіна з'ехала з ручкі на кола, i яно, павольна круцячыся, шоргаедца аб дрэва. Шорх-шорх, шорх-шорх... (Б. Сачанка. Не, не усё роўна) Параўн.: ручка — частка калёс з драбінамі (Масленікава, 186); ручкі — драўляныя брускі, якія ўбіваюдца ў падушку калёс (Шаталава, 154). Рыхтык прысл. і часц. Якраз; якраз як. Нешта я скажу табе, мая кумка... Неяк была я ў полі, аж бачу — ідзе твой Кастусь з Алесяй. Гавораць штосьді, рыхтык галубкі. (С. Александровіч Ад роднае зямлі) Марыля жыла адна з дзесяцігадовым Тонікам, які быў рыхтык колішні кравец... (В. Адамчык. Салодкія яблыкі) Параўн.: рыхтык — якраз, якраз як, быццам як, нібы (Сцяцко, 139), дакладна такі (так) (Янкоўскі, II, 154); рыхцік — абсалютна аднолькавы (Шаталава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адязджала, зехала, рўчка
6 👁
 ◀  / 145  ▶