перад ураднікам — рыштанцюга. (М. Лынькоў. Салавей-разбойнік) «Паганяй, рыштант! — закрычала Наста як толькі магла і папярхнулася.— Смерці захацеў!..» (/. Пташнікаў. Тартак) Хацела не пусціць, ды пабаялася, каб не зрабіў сабе чаго: так плакаў, рэспуст, і страшыў яшчэ, намякаў... (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: расколіна— нахабнік, хуліган (Янкоўскі, II, 152; III, 108; Лепешаў, 48); роздур— 1) раздуранасць, 2) раздураны (Янкоўскі, III, 111); (а)рыштанец— 1) рыштант, 2) хуліган (Янкоўскі, II, 113). Рассыпушка наз., ж. Разварыстая, рассыпчатая бульба. Вось глядзі: агуркі суравыя і маласольныя — колькі хочаш, бульба-спяшок-рассыпушка — колькі хочаш. (А. Кулакоўскі. Гартаванне) Параўн.: сыпкая — сопкая (Янкоўскі, III, 130). Растарэкваць дзеясл., незак. Весці гамонку; пляткарыць. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Вольгай і Насцяй, а потым і з бацькам узяліся клапаціцца каля стала. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: прастарэкваць — гаварыць многа і без ладу (Янкоўскі, II, 141; Варава, 117). Расхандэсаць д з е я с л зак. Груб. Разбіць, размалаціць. «Што так позна? Давай хутчэй. Ігар, мігам па ваду. Ды не расхандэсай слоік»,— распарадзіўся Віталь. (У. Кузьмянкоў. Вяснушка) Рата гл. Радоўка. Ровар наз., м. Веласіпед. I тут, як на ліха, з-за рога выплывае тая самая пані Ядзя. Убачыла ровар, мяне ля камля, ды так і аслупянела. (В. Быкаў. Абеліск) Параўн.: ровар — веласіпед (Сцяцко, 138; Сцяшковіч, 425; Шаталава, 153). Роздур гл. Раскол. Рубашка наз., ж. Мужчынская сарочка. Ен намерыўся схаваць сала пад рубашку. (К. Чорны. Ідзі, ідзі) Параўн.: рубашка — верхняя кашуля (Сцяцко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бульба-спяшбк-рассыпўшка, рассыпўшка
11 👁