у разгэпаныя каляіны дарогі. (А. Савіцкі. Палын— зелле горкае) Разорохаць і Разбэхаць дзеясл., зак. Разбіць, зрабіць непраезджай ці гразкай дарогу. Дарога разорохана, і ехаць было нельга. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) [Восіп] плюнуў, у самую каляю патрапіў, што разбэхалі вуліцай, возячы гной. (М. Лынькоў. Світка) Параўн.: разорухітаць — раскідаць, парассоўваць (Сцяцко, 135); разбахаць — залішне разбавіць (Сцяцко., 135); разбэхыць — разбіць (Бялькевіч, 381). Разбэхаць гл. Разорохаць. Разводы наз., мн. гл. Кары....За ім [Міронам] на сваіх доўгіх разводах соўгаўся Валодзя Панок... (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: развод — воз, разведзены ў даўжыню (Сцяшковіч, 415); разводы — вялікі воз (Шаталава, 150). Разгач наз., м. Дзяркач. Па шкле шорхала, грэбала, як венікам-разгачом, бы там хто хацеў змесці снег. (/. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях) Параўн.: разгач — галінка, адростак (Жыдовіч, II, 138), зношаны венік (Янкоўскі, I, 159). Разгэпаны гл. Разбайдаваны. Расахаты прым. Вілападобны. Да экзаменаў рыхтаваліся дома і разам. Выбіралі зацішнае месца пад старою расахатаю бярозай... і пралежвалі там цэлымі днямі. (Б. Сачанка. Мальвіна) Параўн.: расахаты — галінясты (Сцяшковіч, 420). Раскол, Рбздур, Рыштант і Рэспуст наз., м. Распусти, хуліган. «Расколы, расколы! — трос галавою дзед Марцін.— Не хочаш ты богу маліцца, маліся чорту лысаму, але навошта гэты здзек над святынню?» (Я. Колас. На прасторах жыцця) «А ты вазьмі такога роздура ды трошкі на калені,— гаворыць маці пра Толіка, маленькага Шарэйку.— Або лінейкай пастраш». (Я. Брыль. У Забалоцці днее)...Не дужа ты ў маленстве паслухмяны — рыштант. Перад вотчымам, перад мачыхай — ты і так рыштант. Шапкі перад старастам не скінуў... рыштант
Дадатковыя словы
разбрбхаць, разброхана, разбрухітаць
7 👁