Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
р Рад наз., м. Пракос. Праз некалькі хвілін Міця дабрыў да высахлай балаціны, якую ўчора кончыў касіць. Рады — вузенькія шнуркі ад купіны да купіны — няроўныя. (/. Навуменка. Ведер у соснах) Трава... клубамі скочвалася з-пад ляза ў тоўстыя, бухматыя рады. (М. Капыловіч. Сірата) Параўн.: рад — пракос (Шаталава., 149). Радоўка і Рата наз., ж. Чарга. Тую ноч была радоўка пільнаваць хворую прафесару з Аўгеняю... (М. Гарэцкі. Стары прафесар) Сяляне гадавалі Сяргея радоўкай. (А. Бажко. Позняе ворыва) Па-трэцяе, у Захара Лемеша ёсць патайная думка адстаршыняваць адразу, без перапынку, тры раты. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: радоўка — чарга пасвіць скадіну (Бялькевіч, 398; Жыдовіч, I, 114), чарговае ўтрыманне нанятага пастуха жыхарамі вёскі (Сцяшковіч, 413), чарга (Шаталава, 149); рата— падатак (Жыдовіч, I, 117), частка плацяжу, доўгу (Янкоўскі, III, 110), чарга (Жыдовіч, II, 141; Шаталава, 152). Разбабёлы дзеепрым. Зморшчаны, разлезлы....Ля самай лескі, што аддзяляла Зазыбаў гарод ад сядзібы Аўхіма Касперука, плакаў ад дажджу, як свінцовымі слязамі, разбабелы свойскі мак. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). Параўн.: бабяць — маршчыніцца (Сцяцко, 20). Разбазыранасць наз., ж. Нядбаласць, распуста. Тамаш абазваўся: «Тэта гультайства, разбазыранасць». (К- Чорны. Зямля) Параўн.: разбазыраць — распусціцца, разлайдачыцца (Сцяцко, 135; Янкоўскі, III, 106). Разбайдаваны і Разгэпаны дзеепрым. Разбіты, раз'езджаны. 3 намі на старых разбайдаваных калёсах, звесіўшы з драбінак ногі і дугою выгнуўшы спіну, ехаў і далёкі наш родзіч, мой цёзка Змітро Жолуд. (Б. Сачанка. Баравое рэха) Там ужо дзірван, а тут старый разбайдаваныя заднія колы шапацяць i аж трашчаць у густым жвіры... (/. Пташнікаў. Лонва) Вялізныя карыя вочы скіраваны на капот i як бы далей за скрыўленае крыло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разезджаны
4 👁
 ◀  / 145  ▶